RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Пераможцай абласнога турніру па праграмаванні стала каманда сацыяльна-гуманітарнага каледжа

Пераможцай абласнога турніру па праграмаванні «Камандны хакатон CodingFest-6» стаў праект «MedClub» каманды сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА «МДУ імя А. А. Куляшова» у складзе Данііла Кандрацкага, Рамана Сакалінскага, Арсенія Сугакі, Вольгі Драбышэўскай. Пра гэта паведаміла кіраўнік праекта Святлана Януковіч.

У вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна адрамантавалі медпункт

У вёсцы Навасёлкі Магілёўскага раёна пасля рамонту адкрыўся фельчарска-акушэрскі пункт. У будынку, якому больш за 60 гадоў, яшчэ зусім нядаўна было пячное ацяпленне.

Міжнародная патрыятычная акцыя, прысвечаная памяці Канстанціна Сіманава, праходзіць у Магілёве

Міжнародная патрыятычная акцыя «Гэта трэба не мёртвым. Гэта трэба – жывым», прысвечаная памяці Канстанціна Сіманава, праходзіць у Магілёве. Пачалася яна на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі ў памяць пра паэта і пісьменьніка, прачыталі яго вершы.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў правёў прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў правёў асабісты прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме. Пытанні, з якімі звярталіся жыхары не толькі Слаўгарадскага, але і Магілёўскага і Бялыніцкага раёнаў, тычыліся жыллёвых праблем, добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, арганізацыі пад’язных шляхоў, пенсійнага забеспячэння.

У слаўгарадскім філіяле «Бабушкиной крынки» завяршылася мадэрнізацыя

На філіяле «Слаўгарадскі» ААТ «Бабушкиной крынки» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкиной крынки”» прайшла мадэрнізацыя лініі па вытворчасці сыроў. Новае абсталяванне дазволіць выпускаць сыры не толькі круглай, але і прамавугольнай формы. З працай абноўленага прадпрыемства азнаёміўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Максім Рыжанкоў: трэба больш актыўна развіваць прадпрыемствы малых гарадоў

Развіццё малых гарадоў – важная задача на найбліжэйшую пяцігодку. Для таго каб такія тэрыторыі расцвіталі, стаўку трэба рабіць у ліку іншага на абнаўленне прадпрыемстваў. У Слаўгарадскім раёне ёсць такія прыклады. На ВТУП «Чырвоны харчавік-Слаўгарад» мадэрнізуюць вытворчасць мёду. Дакладней, укараняюць новую групу прадукцыі.

У Магілёўскім раёне пабудуюць завод па вытворчасці ламініраваных пліт са слаістых пластыкаў

У Магілёўскім раёне закладзена капсула будаўніцтва завода па вытворчасці ламінаваных пліт са слаістых пластыкаў. Новая вытворчасць з’явіцца на тэрыторыі рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» ЗТАА «Кранаспан ОСБ».

Абласны этап рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў адбудзецца 30 лістапада ў Магілёве

Абласны этап рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства» адбудзецца 30 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ», які выступае арганізатарам мерапрыемства.