RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Жыхарам Магілёўскай вобласці 6 снежня прапануюць далучыцца да акцыі «Дзень посткросера»

Жителям Могилевской области предлагают присоединиться к акции «День посткроссера», которая пройдет во всех отделениях почтовой связи Беларуси 6 декабря. При отправке более 10 почтовых карточек клиенту предоставят скидку 10%, сообщили в пресс-центре РУП «Белпочта».

Навучэнка Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў заваявала бронзавы медаль на Дэльфійскіх гульнях

У Падмаскоўі адбыліся Чатырнаццатыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД. Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў у складзе беларускай дэлегацыі ў намінацыі «Эстрадны вакал» прадстаўляла навучэнка 3 курса Апалінарыя Каваленка.

На калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падвялі вынікі праверкі БДСГА

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падвяла вынікі праверкі ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія». Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

У Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава работ, створаных жыхарамі мясцовага псіханеўралагічнага дома-інтэрната

Больш за 100 работ, створаных жыхарамі Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, аб’яднала выстава «Павер у сябе...», якая адкрылася ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

У Бабруйскім аздараўленчым лагеры «Мара» з 15 снежня адкрыецца рэзідэнцыя Дзеда Мароза

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ўрачыста адкрыецца 15 снежня на базе Бабруйскага аздараўленчага лагера «Мара».

Закрыццё трэцяга працоўнага семестра 2019 года правядуць у Магілёве 6 снежня

Стартуе мерапрыемства ў 14.00 каля ўвахода ва ўстанову адукацыі з адкрыцця памятнай таблічкі «Пабудавана з удзелам студатрада». Гэтым летам на ўзвядзенні гэтага аб’екта працавала 7 будаўнічых атрадаў у складзе больш за 90 чалавек з Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і архітэктурна-будаўнічага каледжа.

У Бабруйскім гарвыканкаме ўручылі пасведчанні абраным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання

У Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэце ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пасведчанні абраным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Магілёўцы сталі значна часцей адкрываць сваю справу ў сферы паслуг

Магілёўцы сталі значна часцей адкрываць сваю справу ў сферы паслуг. Такая тэндэнцыя склалася і ў гэтым, і ў мінулым годзе. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела Магілёўскага гарадскога цэнтра развіцця малога прадпрымальніцтва Альбіна Самусенка.