Рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху стартаваў у Бабруйску. Мерапрыемства праходзіць у горадзе на Бярэзіне з 28 мая па 1 чэрвеня. У спаборніцтве прымаюць удзел каманды-пераможцы рэгіянальных этапаў з шасці абласцей рэспублікі і Мінска, а таксама атрады ЮІД з Расіі, Казахстана і Азербайджана.
Фота - bobrlife.by