RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Слаўгарад рыхтуецца да абласных дажынак (відэа)

Слаўгарад рыхтуецца прымаць абласныя Дажынкі-2022. 8-тысячны райцэнтр ператварыўся ў вялікую будоўлю, каб годна сустрэць працаўнікоў вёскі.

Праект грамадскіх фарміраванняў «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства, Развіцця, Славы!» рэалізуецца ў Магілёве

Праект грамадскіх фарміраванняў Кастрычніцкага раёна г. Магілёва «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства, Развіцця, Славы!» аб’яднаў прамысловы і культурна-позновательный турызм, дапоўніўшы маршруты элементамі дабрачыннасці.

Магілёўскі абласны тэатр лялек да 45-гадовага юбілею і закрыцця сезона рыхтуе прэм’еру

Магілёўскі абласны тэатр лялек рыхтуе прэм’еру –- спектакль «Марыйка ў казачнай краіне». Напярэдадні тэатр адзначыў 45-гадовы юбілей.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Свята Пушкінскай паэзіі прайшло у Бабруйскім раёне

У аграгарадку Цялуша прайшло традыцыйнае мерапрыемства, прысвечанае творчасці вялікага рускага паэта А. С. Пушкіна. У суботні дзень паблізу сельскага Дома культуры сабраліся аматары і прыхільнікі паэтычнага таленту генія рускай літаратуры.

У Быхаўскім раёне адкрылі інфармацыйны турыстычны цэнтр «Чыгірынскі кластар»

Чыгірынскі кластар прываблівае турыстаў.

У Быхаўскім раёне адкрылі інфармацыйны турыстычны цэнтр «Чыгірынскі кластар: партнёрства для эканамічнага росту». Ён аб’яднаў суб’екты гаспадарання, якія вядуць дзейнасць на Чыгірынскім вадасховішчы.

Прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Магілёўскай вобласці правёў Анатоль Ісачанка

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў 4 чэрвеня прамую тэлефонную лінію. За тры гадзіны з пытаннямі і праблемамі да кіраўніка рэгіёна звярнулася 29 чалавек. Тэматыка зваротаў разнастайная, але структурна не змянілася. Асноўная частка пытанняў традыцыйна датычылася добраўпарадкавання, функцыянавання сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паступалі званкі, якія закранаюць сферы аховы здароўя, землекарыстання, працаўладкавання і іншыя.

Дэлегацыя Ленінградскай вобласці наведала Бабруйск

Дэлегацыя Ленінградскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Драздзенкам з рабочым візітам наведала нашу краіну.
У першы дзень свайго знаходжання на беларускай зямлі высокія госці сустрэліся з кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Вялікае наваселле ў Круглым (відэа)

У Круглым 8 шматдзетных сем’яў атрымалі сертыфікаты на новыя кватэры. Дом на вуліцы Ельскай пабудавалі ў раённым цэнтры і ільвіная доля кватэр прызначана вялікім сем’ям з дзецьмі.