RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Больш за 800 навучэнцаў Магілёўшчыны прыняло ўдзел у дыстанцыйным конкурсе «Бяспека-анлайн»

Больш за 800 навучэнцаў Магілёўскай вобласці прыняло ўдзел у анлайн-конкурсе на веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Прамая тэлефонная лінія 9 мая праводзіцца не будзе

У сувязі з дзяржаўным святам, Днём Перамогі, «прамая тэлефонная лінія» ў аблвыканкаме, гарвыканкамах і адміністрацыях раёнаў г. Магілёва і г. Бабруйска, а таксама ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці, 9 мая 2020 года праводзіцца не будзе. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Дзень дронаў прайшоў у магілёўскай школе

Дзень дронаў упершыню правялі ў сярэдняй школе № 21 Магілёва.

Першай справай – самалёты. Як праводзяць выхадныя хлопцы і дзяўчаты з магілёўскага аэраклуба

Сустрэча з аблокамі, свабоднае падзенне і адрэналін у крыві – так праводзіць выхадныя моладзь з Магілёўскага аэраклуба. Хлопцы і дзяўчаты рознага ўзросту і з розным вопытам скачкоў, якіх аб’ядноўвае любоў да неба, сабраліся на аэрадроме паблізу вёскі Новае Пашкава.

Бібліятэкі Магілёва запускаюць web-марафон, прысвечаны 75-годдзю Перамогі

Web-марафон «Нам ёсць чым ганарыцца і ёсць што берагчы», прысвечаны 75-годдзю Перамогі, запускаюць сёння бібліятэкі Магілёва. Пра гэта расказала загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Магілёўскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.

Мерапрыемствы да Дня Перамогі і эпідсітуацыю абмеркавалі на нарадзе ў Лукашэнкі

Мерапрыемствы да Дня Перамогі і эпідсітуацыю абмеркавалі 3 мая на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Як мы з вамі і дамаўляліся раней, нашу невялікую нараду прысвяцім двум пытанням. Першае - абмяркуем мерапрыемствы да Дня Перамогі, якія мы раней запланавалі правесці. Паспрабуем абмеркаваць тыя праблемы, якія існуюць у сувязі з гэтым. І пасля гэтага будзе прынята адпаведнае рашэнне. Другое - здароўе людзей - якая ў нас сітуацыя на сённяшні дзень», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Найлепшыя арганізацыі па ахове працы названыя ў Магілёўскай вобласці

Пераможцаў агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю рэгіёна па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2019 год ўшаноўвалі сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Рэгістрацыя на ЦТ пачынаецца 2 мая, заявы ад абітурыентаў чакаюць па электроннай пошце

Рэгістрацыя на ЦТ пачынаецца 2 мая, заявы абітурыенты будуць адпраўляць па электроннай пошце. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).