RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Жыхары Магілёўскай вобласці змогуць бясплатна адправіць каля 1 тыс. віншавальных картак да 9 Мая

Каля 1 тыс. віншавальных картак змогуць бясплатна адправіць жыхары Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі РУП «Белпошта» да святкавання 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта расказаў дырэктар магілёўскага філіяла прадпрыемства Аляксандр Бручыкаў.

БРСМ запусціў вэб-версію альбома «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»

Віртуальную версію нацыянальнага альбома «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» стварыў і запусціў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі напярэдадні знакавага юбілею Вялікай Перамогі. Пра гэта паведаміў журналістам падчас старту On Air марафону «Беларусь памятае.

Электрычныя чайнікі, мікрахвалевыя печы і вопратку перадаў Магілёўскай бальніцы № 1 «Беларускі саюз жанчын»

Электрычныя чайнікі, мікрахвалевыя печы і адзенне перадала сёння медперсаналу Магілёўскай бальніцы № 1 абласная арганізацыя «Беларускі саюз жанчын» у межах акцыі «Марафон падтрымкі».

Вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва сярод дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі падвялі ў Магілёўскім аблвыканкаме

Сёння, 5 мая, у Беларусі адзначаецца Дзень друку. Гэта свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Яго адзначаюць рэдакцыі газет і часопісаў, а таксама работнікі кніжных выдавецтваў і друкарняў.

Традыцыйна ў Магілёўскім аблвыканкаме падвялі вынікі штогадовага спаборніцтва сярод дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі па выніках працы за 2019 год.

Самую бяспечную страву выбралі ў Магілёўскай вобласці

Самую бяспечную страву выбралі ў Магілёўскай вобласці. У ролі «дэгустатараў» выступілі работнікі МНС і супрацоўнікі ААТ «Бабушкина крынка». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 9 пажараў

За выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 9 пажараў, загінула 3 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Магілёўская вобласць нарошчвае тэмпы аздараўлення дзяцей, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС

У Магілёўскай вобласці колькасць дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і прайшлі санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне, за першы квартал 2020 года павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.