RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі

Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі ў гэтыя хвіліны праходзіць у Палацы Незалежнасці. Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка вымавіў прысягу на беларускай мове. Затым ён падпісаў акт аб прынясенні прысягі, пасля чаго старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ўручыла Аляксандру Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Фестываль-конкурс «Тэатральная вясна» збярэ ў Магілёве каля 40 канкурсантаў з Беларусі і Расіі

Міжнародны фестываль-конкурс тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна» пройдуць 25 верасня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Чарговы Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху будзе прысвечаны карысці флікера

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Час стаць прыкметным!» пройдзе 25 верасня. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У магілёўскага паэта Алеся Казекі выйшла паэтычная кніга «Песня роднай зямлі»

У магілёўскага паэта Алеся Казекі выйшла паэтычная кніга «Песня роднай зямлі». У зборніку філасофская, грамадзянская, патрыятычная лірыка, паэмы і апавяданні. Паэт адказвае на складаныя пытанні, актуальныя ва ўсе часы, – пра духоўны шлях чалавека, чаго шукаць і кім быць, на каго спадзявацца, як не страціць сябе?

Конкурс кіроўцаў тралейбусаў прайшоў у Магілёве

Конкурс кіроўцаў тралейбусаў правялі ў Магілёве. У ім прынялі ўдзел 20 чалавек.

У стабфонд Магілёўскай вобласці плануюць закласці 3,7 тыс. т бульбы і больш за 1,8 тыс. т капусты

У стабілізацыйны фонд Магілёўскай вобласці на міжсезонны перыяд 2020–2021 гадоў плануюць закласці 3,7 тыс. т бульбы, больш за 1,8 тыс. т капусты. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.