RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Сярод іх жыхары Магілёўшчыны

Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 17 красавіка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

24 красавіка першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь правядзе выязны прыём грамадзян у Магілёве

У Магілёўскім аблвыканкаме 24 красавіка з 12.00 да 13.00 першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Анатольеўна Астрэйка правядзе выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

У Магілёве пачалі адключаць ацяпленне ва ўстановах аховы здароўя і адукацыі

У Магілёве з 17 красавіка пачалі адключаць ацяпленне. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў.

Рашэнне прынята ў сувязі з існуючымі ўмовамі надвор'я і перспектыўным прагнозам.

Як будуць працаваць медустановы ў выхадныя і святы красавіка-мая, расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У Беларусі ўстановы аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў красавіку - маі 2025 года будуць працаваць па змененым графіку. Пра гэта паведамляе прэс - служба Міністэрства аховы здароўя.

У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку

У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку. Выява размясцілася на 10-павярховым жылым доме па вул.Мінская шаша прама на ўездзе ў абласны цэнтр.

Каб горад стаў прыгожым і ўтульным. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу прывесці ў парадак Магілёў

Магілёў трэба прывесці ў парадак, каб горад стаў па-сапраўднаму прыгожым і ўтульным. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні 17 красавіка.

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новага гендырэктара «Магілёўліфтмаша»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Руслана Страхара на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».

Раней Руслан Страхар займаў пасаду намесніка старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Генеральным дырэктарам Магілёўскага ДВЛГА прызначаны Уладзімір Сіроцін

Новага кіраўніка абласнога лесагаспадарчага аб'яднання сёння прадставілі міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. На пасаду генеральнага дырэктара прызначаны Уладзімір Сіроцін, які працаваў дагэтуль дырэктарам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Горацкі лясгас».

Вясновая карусель спектакляў. Арлоўскі тэатр лялек на Магілёўскай сцэне

Два спектаклі прадставіў на Магілёўскай сцэне ў рамках абменных гастроляў Арлоўскі тэатр лялек. Расійскі калектыў прывёз яркія пастаноўкі аб важных жыццёвых уроках. Пра тое, як прайшлі гастролі тэатра Расіі, і якія эмоцыі выклікала сустрэча з ім у гледачоў - у сюжэце ТРК «Магілёў».