Рух па паўднёва-заходнім абыходзе Магілёва плануецца запусціць 7 лістапада. Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер РУП «Магілёўаўтадар» Барыс Іваноў.
На базе РЦАП па вяслярных відах спорту ў Заслаўі (Мінская вобласць) прайшла спартакіяда ДЮСШ Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ сярод дзяўчат і юнакоў 2007–2008 гадоў нараджэння і маладзейшых.
Першы ўзор у лінейцы хуткасных ліфтаў паспяхова прайшоў выпрабаванні на «Магілёўліфтмашы». Абсталяванне развівае хуткасць руху ў 1,5 раза вышэйшую за сваіх папярэднікаў, расказаў дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра прадпрыемства Максім Собалеў.
Дзеці з Украіны будуць адпачываць і аздараўляцца ў Магілёўскім лагеры «Чайка». Такім чынам рэгіён акажа падтрымку сем’ям, якія пераехалі ў Беларусь у пошуках мірнага жыцця.
Прафсаюзы для ўзнагароджання перадавікоў уборачнай у Магілёўскай вобласці выдзеляць больш за Br5 тыс. Пра гэта расказаў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 жніўня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёўскай вобласці 11 жніўня адбудзецца электронны кірмаш вакансій, які правядзе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама.