Уборачная пара – насычаны перыяд у жыцці аграрыяў. Іх працоўны дзень пачынаецца з першымі прамянямі сонца і заканчваецца з першымі кроплямі вячэрняй расы. Хлебаробы Магілёўскай вобласці кажуць, што ўраджай на палях у гэтым годзе атрымаўся на славу. Зараз галоўнае – граматна і своечасова ўсё ўбраць, не дапускаючы страт.