RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

З пачатку пандэміі ў Магілёўскай вобласці нарыхтавалі 165 літраў імуннай антыкавіднай плазмы

Чым больш доўжыцца пандэмія, тым больш людзей перанеслі каранавірусную інфекцыю і, адпаведна, больш жадаючых здаць плазму. Толькі вось стаць донарам можа далёка не кожны, у чым я пераканалася на асабістым вопыце.

Прадстаўніцы Магілёўскай вобласці ўзнагароджаны дзяржузнагародамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер, шматдзетным маці, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу.

Абласны конкурс відэаролікаў «Жанчыны Магілёўшчыны» абвясціў БРСМ

Напярэдадні Дня жанчын Магілёўскі абласны камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»абвясціў пра старт рэгіянальнага конкурсу відэаролікаў «Жанчыны Магілёўшчыны».

Прыняць удзел у творчым спаборніцтве могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія знаходзяцца ў радах ГА «БРСМ».

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка наведаў БРУ

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка сёння наведаў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. Ён азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай ВНУ, выставай навуковых дасягненняў, а таксама сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі ўстановы адукацыі.

У Магілеве пройдзе прагляд мультфільмаў на беларускай мове

Вітай беларускую мову ў сваім жыцці! Такі слоган абралi для свайго праекту вучні школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца».

Мэта праекта «Z-божжа» - папулярызацыя беларускай мовы і культуры ў побыце. Ён прызначаны прадэманстраваць, што наша родная мова – лёгкая і зразумелая, мілагучная і прывабная.  

Горацкая каманда «Міраж» пазмагаецца за перамогу ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба»

У Мінску з 3 па 6 сакавіка пройдзе фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у старэйшай узроставай групе (2006-2007 года нараджэння) дывізіёна "А". Матчы прыме малая арэна сталічнага спартыўнага комплексу "Чыжоўка-Арэна".