RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Навучэнцы Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў удастоены 13 узнагарод абласнога этапу агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!»

У абласным этапе VI Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!» прыняло ўдзел больш за 10 тыс. навучэнцаў ад 6 да 18 гадоў з 145 устаноў адукацыі Магілёўшчыны.

Каманда Магілёўскага абласнога ўпраўлення аховы – пераможца чэмпіянату Дэпартамента аховы па рукапашным баі

У Мінску адбыўся чэмпіянат Дэпартамента аховы па рукапашным баі. Спаборніцтва сабрала ў зале адзінаборстваў ахоўнікаў з усёй рэспублікі.

У 2020 годзе амаль 3,5 тыс. суб’ектаў гаспадарання Магілёўскай вобласці ажыццяўлялі дзейнасць у сферы аўтамабільных грузаперавозак

У 2020 годзе 3497 суб’ектаў гаспадарання Магілёўскай вобласці ажыццяўлялі дзейнасць па перавозцы грузаў аўтамабільным транспартам, з іх – 622 арганізацыі, 2875 індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Конкурс відэаролікаў «Гэтых дзён не змоўкне слава» абвясціла Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь»

Конкурс відэаролікаў «Гэтых дзён не змоўкне слава» абвясціла Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь». Творчае спаборніцтва прымеркавана да 76-й гадавіны з дня Перамогі савецкіх войскаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Выязныя прыёмы грамадзян дазваляюць атрымаць зрэз актуальных пытанняў на месцах – Андрэй Кунцэвіч

Выязныя прыёмы грамадзян дазваляюць атрымаць зрэз актуальных пытанняў на месцах. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас такога прыёму сёння ў Бялыніцкім райвыканкаме.

Андрэй Кунцэвіч: ва ўмацаванне рэгіёнаў і паляпшэнне якасці жыцця запланаваны су’ёзныя інвестыцыі

Ва ўмацаванне рэгіёнаў і паляпшэнне якасці жыцця запланаваны сур’ёзныя інвестыцыі. Пра гэта сказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч пасля сустрэчы з актывам Бялыніцкага раёна па выніках VI Усебеларускага народнага сходу.

Прамую лінію правядзе 12 сакавіка намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Альшэўская

Прамую лінію правядзе 12 сакавіка намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Альшэўская. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 03 яна адкажа на пытанні жыхароў вобласці, звязаныя з дзейнасцю мытні.

 

Абноўлены пералік беларускіх лякарстваў, цэны на якія рэгулюе Міністэрства аховы здароўя

У Беларусі ўдакладнены пералік лекавых сродкаў, што вырабляюцца арганізацыямі краіны, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 сакавіка 2021 года нумар 138, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.