Імем двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Якубоўскага названы вуліцы ў Мінску, Магілёве, Оршы, Горках, Кіеве і Фаставе. У Горках ёсць і плошча Якубоўскага. У гэты горад і адпраўляемся - Іван Ігнатавіч родам з гэтых мясцін.
Сучасныя падыходы да патрыятычнага выхавання абмеркавалі ў Магілёве на міжведамасным семінары з удзелам намесніка міністра адукацыі Кацярыны Пятруцкай.
Семінар-практыкум для дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў і старшынь гаррайСаветаў адбыўся 10 красавіка ў Магілёве. Удзел у ім прыняў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. У час сустрэчы абмяркоўваліся прававыя асновы арганізацыі дзейнасці дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці.
У Маскве працягваюцца Дні Магілёўскай вобласці. З пачатку іх правядзення ў выставачна-гандлёвым павільёне «Беларусь» на ВДНГ свае напрацоўкі і творчыя прэзентацыі гасцям і жыхарам расійскай сталіцы прадставілі многія ўстановы і арганізацыі Прыдняпроўскага краю.
Адзін з прыярытэтаў органаў улады - стварэнне камфортных умоў для жыцця людзей. Па сутнасці, маецца на ўвазе праца ўсёй сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адна з актуальных яе праблем - капітальны рамонт жылых дамоў. У мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці ўдалося капітальна адрамантаваць 125 жылых дамоў, у гэтым годзе запланаваны -127.
Юнакі, навучэнцы школ Магілёўскай вобласці, якія жадаюць паступаць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь і на ваенныя факультэты вядучых ВНУ краіны, праходзяць прафесійна-псіхалагічнае тэсціраванне і медыцынскі агляд.
Эпідэміёлаг, гігіеніст, урач медыцынскай прафілактыкі. У абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя правялі дзень адчыненых дзвярэй. Каля 40 падлеткаў з бацькамі прыехалі з усіх рэгіёнаў вобласці. Галоўная мэта - дапамагчы абітурыентам вызначыцца з будучай прафесіяй.
Цырымонія ўручэння ключоў ад аўтамабіляў сельсаветам Магілёўшчыны адбылася на плошчы Леніна ў абласным цэнтры. Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў іх прадстаўнікам ключы ад новага транспарту.