RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Тэматычныя пляцоўкі, канцэртныя праграмы і феерверк – як Магілёў сустрэне Дзень Незалежнасці

Праграма галоўных святочных мерапрыемстваў у Дзень Незалежнасці ў Магілёве пачнецца ў 11.00 з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут жа правядуць экспрэс-экскурсію «Дняпроўскі рубеж», паведамілі ў гарвыканкаме.

Вядучыя тэлеканалы Беларусі пакажуць цыкл перадач аб найлепшых дасягненнях краіны

Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і інфармацыйныя дырэкцыі каналаў АНТ і СТВ падрыхтавалі сумесны сацыяльна-палітычны

Калектывы і майстры народных мастацкіх рамёстваў чатырох краін прадэманструюць сваю творчасць на свяце «Александрыя збірае сяброў»

Калектывы і майстры народных мастацкіх рамёстваў усіх рэгіёнаў Беларусі і горада Мінска прадэманструюць сваю творчасць на выставе-кірмашы «Александрыйскі кірмаш», якая будзе праходзіць на працягу двух дзён на свяце «Купалле» ў Шклоўскім раёне. Таксама плануецца ўдзел прадстаўнікоў Расіі, Украіны і Літвы.

Магілёўскі «Алімпіец» другім разам прыме матч суперкубка Беларусі па міні-футболе

Суперкубак Беларусі па міні-футболе разыграюць у Магілёве. Такое рашэнне прыняла Беларуская асацыяцыя міні-футбола.

Трафей аспрэчаць дзеючы чэмпіён краіны – аршанскі «Вітэн» – і ўладальнік кубка Беларусі – Гомельскі «БЧ».

Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца да 7,75 працэнта

Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых.

Установы аховы здароўя Магілёўскай вобласці паэтапна вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы

Установы аховы здароўя Магілёўскай вобласці паэтапна вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў міжнародным літаратурным конкурсе, прысвечаным вайне і К. Сіманаву

Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў міжнародным літаратурным конкурсе «Гэта трэба –не мёртвым! Гэта трэба жывым!».

Скульптуру магіляўчаніна Андрэя Вараб’ёва ўстанавілі ў Кітаі

Праца магілёўскага скульптара Андрэя Вараб’ёва заняла сваё месца ў парку Дружбы кітайскага горада Нанкін. Скульптура называецца «Кароль і каралева, або пясочныя гадзіны».

У кансалідаваны бюджэт Бабруйска за студзень–май 2020 года паступіла Br 96,7 млн.

У кансалідаваны бюджэт Бабруйска за студзень–май 2020 года паступіла Br 96,7 млн., што на Br7,3 млн. больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.