RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Бабруйску грамадскія аб’яднанні Беларусі і Расіі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

23 чэрвеня 2022 года ўвойдзе ў гісторыю Бабруйска як дзень падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Ленінскай раённай арганізацыяй Бабруйска РГА «Белая Русь» і мясцовай грамадскай арганізацыяй «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман”» гарадской акругі Тальяці.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю пракуратуры Беларусі, прайшло ў ДК вобласці 23 чэрвеня

У гонар прафесійнага свята – Дня работнікаў пракуратуры (адзначаецца 26 чэрвеня) – і векавога юбілею з дня ўтварэння пракуратуры Беларусі ў Палацы культуры вобласці адбылося ўшанаванне пракурорскіх работнікаў Магілёўшчыны.

Семінар-нарада на тэму «Абноўлены Кодэкс аб зямлі. Сучасныя падыходы вырашэння праблем» адбыўся ў Бялынічах

У Бялынічах прайшоў семінар, прысвечаны абмеркаванню змяненняў, унесеных у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі. Яго ўдзельнікамі сталі кіраўнікі пастаянных камісій парламента, прадстаўнікі абласной вертыкалі, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі мясцовых органаў кіравання і самакіравання Магілёўшчыны.

Ігар Сергяенка пра мемарыял «Слаўны»: гэта месца ўвойдзе ў гісторыю і будзе наведвацца

Мемарыяльны комплекс «Слаўны» ўвойдзе ў гісторыю і будзе наведвацца. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка падчас урачыстага адкрыцця мемарыяльнага комплексу пасля рэканструкцыі.

Памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі на мемарыяльным комплексе«Усакіна»

Памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі на мемарыяльным комплексе партызанскай славы «Усакіна» ў Клічаўскім раёне. Тут прайшоў мітынг з ускладаннем кветак і вянкоў і рэспубліканская акцыя «Хвіліна маўчання».

Канцэрт «Вечар класічнай музыкі» адбудзецца 2 ліпеня ў музеі Масленікава

Канцэрт «Вечар класічнай музыкі» артыстаў Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца 2 ліпеня а 16:00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Новыя мадэлі беларускіх мікрааўтобусаў прэзентавалі ў Магілёве (відэа)

Новыя мадэлі мікрааўтобусаў вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода прэзентавалі на базе прадпрыемства «Магілёўтрансмаш». Акцэнт – на імпартазамяшчэнне.