RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Зялёнае жніво ад світання да заходу (відэа)

Касавіца актыўна ідзе на Магілёўшчыне. Паводле інфармацыі аблсельгасхарча, на захоўванне ўжо закладзена амаль 200 тыс тон сакавітых кармоў. Усяго на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы ў выніку будзе больш за 29 цэнтнераў.

У Рэспубліцы Беларусь Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

У Беларусі сёння Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.

Леанід Мартынюк: сёння праца з моладдзю – гэта новы фармат зносін

Пытанні маладзёжнай палітыкі абмеркавалі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій у межах Адзінага дня інфармавання з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка.

Асабісты прыём грамадзян у Касцюковічах правядзе 29 чэрвеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама

Выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Касцюковіцкім раённым выканаўчым камітэце правядзе 29 чэрвеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка.

Прыём грамадзян будзе праходзіць з 14:00.

На Магілёўшчыне за пяць месяцаў бягучага года ўведзена ў эксплуатацыю 76 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля

На Магілёўшчыне за пяць месяцаў гэтага года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 698 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 76 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці.

На кантролі губернатара: камфортнае жыллё (відэа)

Из благоустройства квартир только холодная вода и централизованное отопление. Остальные удобства - на улице. Могилевчане из двухэтажного дома №27 по улице Вавилова мечтают о капремонте их жилья.

З-за пападання маланкі ў Кіраўскім раёне гарэў дом

Тры пажары ў Асіповічах, Шклоўскім і Кіраўскім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Падчас аператыўнай работы выратаваны дом і два гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

У Магілёўскай вобласці першы ўкос праведзены на 78,6% запланаваных плошчаў

Беларускія аграрыі нарыхтавалі 231,9 тыс. т сіласу, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Што чакае Бабруйск у першы дзень XVI Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Вянок дружбы»

XVI Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы» пройдзе з 23 па 27 чэрвеня.