Бацькам будуць выдаваць даведку аб часовай непрацаздольнасці на час самаізаляцыі іх дзяцей, якія сталі кантактамі першага або другога ўзроўню ў сувязі з COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, каментуючы пастанову ведамства № 34 ад 9 красавіка 2020 года.
Рост колькасці інфіцыраваных COVID-19 у Беларусі–прагназаваная тэндэнцыя. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.
У аблвыканкаме 10 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў штогадовага конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны». Сярод 15 узнагароджаных–кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дамогся высокіх вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
У аблвыканкаме сёння адбылася цырымонія ўшанавання пераможцаў штогадовага конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны». Сярод 15 узнагароджаных – кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, работнікі сацыяльнай сферы і тыя, хто дамогся высокіх вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўшчыны звярнуліся да жыхароў вобласці, заклікаючы быць уважлівымі да свайго здароўя і здароўя блізкіх, а таксама быць адказным за свае паводзіны:
Больш за ўсё зваротаў грамадзян у 1-м квартале 2020 года ў Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў датычылася пытанняў аплаты працы і спынення працоўных адносін. Пра гэта расказала галоўны прававы інспектар працы аб’яднання Іна Чабатарэўская.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 красавіка заслухаў даклад аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя супрацьдзейнічаць пагрозе распаўсюджвання каранавіруса. На нарадзе кіраўнік дзяржавы заклікаў надаць самую пільную ўвагу абароне здароўя медыкаў.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў трох раёнах нашай вобласці: Бабруйскім, Кіраўскім, Магілёўскім. Прычына – высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць сухое надвор’е, няма ападкаў, пажар узнікае ад самай маленькай іскры.