У Магілёўскай вобласці 31 ліпеня дзвюхтысячную мяжу па намалоце і перавозцы збожжа пераадолелі два экіпажы камбайнераў і тры кіроўцы ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (Магілёўскі раён). Першымі ў рэгіёне 2 тыс. т ураджаю сабраў сямейны дуэт камбайнераў Аляксея і Юрыя Макосавых, а таксама Аляксандр Верхатураў і яго памочнік Віктар Пятроў. Сярод кіроўцаў вызначыліся Уладзімір Котаў, Андрэй Максутаў і Міхаіл Цалабёнак. З высокім дасягненнем павіншаваў перадавікоў на полі старшыня Магілёўскага абласнога абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль.