Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 21-годдзю БРСМ, пройдзе заўтра ў Магілёве. У святкаванні паўналецця арганізацыі прымуць удзел прадстаўнікі органаў улады, актыў БРСМ, моладзь розных сфер дзейнасці.
Выстава вынаходстваў Леанарда да Вінчы пачала працаваць у Магілёве. Яна размясцілася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава, паведамілі ва ўстанове культуры.
Новая «лічбавая зорка» з'явілася сёння ў Магілёве. Моладзь горада і актыў БРСМ устанавілі таблічку са спецыяльным QR-кодам на мемарыяльным комплексе «Магіла ахвяр фашызму».
У Магілёўскай вобласці з пачатку года ліквідавана больш за паўтысячы несанкцыянаваных звалак. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Інвестпраект - гэта новыя тэхналогіі, новыя працоўныя месцы, заработная плата і падаткі ў бюджэт. Цяпер на асаблівым кантролі абласных уладаў - выкананне даручэння прэзідэнта Беларусі па рэалізацыі ў кожным рэгіёне мінімум аднаго інвестыцыйнага праекта. У кожнага раёна ёсць прадукцыя, якая з ім асацыіруецца. У Крычэўскага - гэта будаўнічыя матэрыялы.
Астанкі 16 байцоў Чырвонай арміі знайшлі пошукавікі «Віккру» падчас экспедыцыі «Проня-2023», якая праходзіла ў Чавускім раёне. Пра гэта расказала метадыст Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці і начальнік штаба гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Святлана Барысенка.
З 5 па 27 верасня пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта праходзіць навучальны збор з удзелам ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войск Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай у Telegram-канале Міністэрства абароны.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 верасня намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары8 (0222) 50-18-69ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці прыняла ўдзел у трыццатым Дні беларускага пісьменства. Сталіцай свята культуры, літаратуры і кнігадрукавання стаў раённы цэнтр Гарадок у Віцебскай вобласці.