RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк правядзе прыём грамадзян у Магілёве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк правядзе 30 лістапада з 15.00 да 17.00 прыём грамадзян у Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце (вул. Першамайская, 28А).

Запісацца на прыём можна па тэлефоне (8 0222) 62-86-60, +375 (29) 2 46 51 36.

Каля 350 спартсменаў збяруць у Магілёве рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы

Каля 350 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны збяруць 25-27 лістапада ў Магілёве рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Ф. Ф. Кулакоўскага. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту Дзмітрый Чыгір.

Магілёўская абласная арганізацыі БТЧК рыхтуе да адпраўкі чарговую партыю гуманітарнай дапамогі бежанцам

Магілёўская абласная арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа трэці раз рыхтуе да адпраўкі чарговую партыю гуманітарнай дапамогі бежанцам вагой больш за тону. Ім будуць перададзены прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены, цёплыя рэчы, абутак.

Агракамбінат «Зара» пашырае магутнасці і павялічвае асартымент прадукцыі

Павелічэнне асартыменту вырабленай прадукцыі, новыя цэхі па вытворчасці сыравяленых каўбас і паўфабрыкатаў – ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» пашырае вытворчыя магутнасці. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па перапрацоўцы Таццяна Дзякава.

Уладкаванне дарог і ліквідацыя недахопаў будаўніцтва: Леанід Мартынюк правёў асабісты прыём у Быхаве

Уладкаванне дарог, праца перасоўнага аддзялення пошты і ліквідацыя недахопаў будаўніцтва кватэры ў жылым доме – з такімі пытаннямі на асабісты прыём грамадзян да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка – звярнуліся жыхары Быхаўскага раёна і горада Бабруйска.

Першую аперацыю па перасадцы сэрца правялі ў Магілёве

У Магілёве правялі першую ў вобласці аперацыю па перасадцы сэрца. Пра гэта паведаміў галоўны ўрач Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы Анатоль Кулік.