RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Выпускнік МДУ імя А. А. Куляшова стаў найлепшым маладым вучоным СНД

Выпускнік факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Міхаіл Пагоцкі стаў уладальнікам звання «Найлепшы малады вучоны –2020» сярод навукова-адукацыйных устаноў СНД. Пра гэта распавялі ў прэс-цэнтры ВНУ.

У Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы завяршаюцца рамонтныя работы

У Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы завяршаюцца рамонтныя работы. Ужо зусім хутка юныя пацыенты змогуць паправіць здароўе ў яе абноўленых камфартабельных сценах. Паводле слоў намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Іны Воранавай, медтэхніка ўжо ўстаноўлена і наладжана, медперсанал да працы гатовы.

Купанне дзяцей і дарослых аднавілі ў Чавусах і Магілёве на Пячэрскім вадасховішчы

На пляжы Пячэрскага вадасховішча ў Магілёве і гарадскім пляжы Чавус па вул.Верхняялаўская адноўлена купанне дзяцей і дарослых. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы мадэрнізуюць сістэму ацяплення і гарачага водазабеспячэння

У Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы мадэрнізуюць сістэму ацяплення і гарачага водазабеспячэння, ужыўшы альтэрнатыўную, энергазберагальную тэхналогію на аснове геліякалектараў.

Леанід Заяц сустрэўся з працоўнымі калектывамі і жыхарамі Хоцімскага і Касцюковіцкага раёнаў

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і яго намеснік Валерый Малашка наведалі Хоцімскі і Касцюковіцкі раёны.

У Ялізава запусцілі серыйную вытворчасць палегчанай шклатары

Першую ў Беларусі серыйную вытворчасць палегчанай шклатары метадам NNPB запусцілі ў філіяле ААТ «Гродзенскі шклозавод»–«Ялізава» (Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці). Пра гэта паведаміў дырэктар філіяла Дзяніс Юрчанка.

Дзелавыя колы Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Цзянсу абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва на кантактна-кааперацыйнай біржы

Дзелавыя колы Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Цзянсу абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва на кантактна-кааперацыйнай біржы, якая праходзіць сёння ў рэжыме відэаканферэнцыі.

Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі па правядзенні санэпідмерапрыемстваў падчас выбараў

Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання на выбарах Прэзідэнта, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Магіляўчан запрашаюць прыняць удзел у экафесце

Экафест пройдзе 25 ліпеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Гатоўнасць школ да новага навучальнага года пачнуць правяраць у Магілёўскай вобласці

На днях камісіі пачнуць правяраць гатоўнасць устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.