RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У 2017 годзе ў Магілёўскі аблвыканкам на суботнія прамыя тэлефонныя лініі паступіла больш за 1 тыс. зваротаў ад жыхароў рэгіёна

Штотыдзень па суботах кіраўнікі выканаўчых і распарадчых органаў Магілёўскай вобласці, іх намеснікі праводзяць прамыя тэлефонныя лініі з насельніцтвам.

Фінал Кубка Беларусі па футболе пройдзе ў Магілёве 19 мая

Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона – 2017/2018 пройдзе ў Магілёве. Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт АБФФ.

Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны будзе сыграны 19 мая на стадыёне «Спартак». Арэна ўмяшчае 7350 гледачоў.

Жыхарцы Магілёўскага раёна вярнулі страчаную ўзнагароду

Ордэн Славы III ступені праз 73 гады пасля вайны вярнуўся ў сям’ю Кузьмы Куксянкова.

На зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане рыхтуюцца выступіць пяць прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі аб’явіў спіс каманды на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане. Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел 28 атлетаў, з іх пяць – гэта прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.