RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Магілёўскі заасад рыхтуецца да летняга сезона: навасёлы, папаўненні ў сем’ях пастаяльцаў і добраўпарадкаванне

Прагулка па магілёўскім заасадзе – выдатны варыянт для вольнага часу ва ўмовах эпідсітуацыі, якая склалася. Свежае паветра, магчымасць лёгка трымаць сацыяльную дыстанцыю і ўсведамленне, што кожны набыты ўваходны квіток дапаможа пракарміцца тутэйшым чацвераногім насельнікам.

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць для Магілёўскай вобласці з 11 па 14 мая

Дзяржаўная служба занятасці правядзе з 11 па 14 мая электронныя кірмашы вакансій – інфармацыя аб гэтым размешчана на спецыялізаваным сайце e-vacancy.

Выбары прэзідэнта 2020: стартавала выбарчая кампанія

Галасаванне адбудзецца 9 жніўня. Другі тур, калі ў ім будзе неабходнасць, пройдзе не пазней за 23 жніўня. Ужо сёння прэтэндэнты на пасаду Прэзідэнта могуць падаць у ЦВК дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Апошні дзень – 15 мая. З 21 мая па 19 чэрвеня – час збору подпісаў.

ЦВК Беларусі апублікаваў каляндарны план прэзідэнцкіх выбараў

Цэнтрвыбаркам апублікаваў каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі. Дакумент размешчаны на сайце ЦВК.

Каб павіншаваць ветэрана, магілёўскія ратавальнікі падняліся да яго на балкон па пажарнай лесвіцы з букетам руж

Жыхары дамоў па Юбілейным бульвары ў Магілёве сёння расчынялі вокны і выходзілі ў двор, спрабуючы зразумець, што адбываецца. Да аднаго з пад’ездаў падкаціла пажарная машына, да акна падставілі пажарную лесвіцу ...Ні дыму, ні брандспойта, ні трывогі не было.

Леанід Заяц: «Наша задача – памятаць подзвіг бацькоў і дзядоў»

У Магілёве на мемарыяльным комплексе «Лагер смерці» па праспекце Шміта адбылася акцыя памяці «Са слязамі на вачах». Да Вечнага агню былі ўскладзены вянкі і кветкі. Памяць загінулых воінаў ушанавалі хвілінай маўчання.