RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба і праваахоўнікі наведалі знакавыя месцы Магілёўшчыны

Пад эгідай спецыяльнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі імя Канстанціна Уладзімірава нядаўна быў створаны ваенна-патрыятычны клуб «Вышыня», які аб'яднаў 30 хлопчыкаў і дзяўчынак некалькіх школ абласнога цэнтра.

IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь»

Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у IV Рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь».

Мэта конкурсу: папулярызацыя ўнутранага турызму і прыцягненне грамадзян да падарожжаў па Беларусі.

Тэма конкурсу ў 2024 годзе: Брэнд Беларусі.

Задачы конкурсу:

Беларуская

Магілёўскія прадпрыемствы ў ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024»

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу за дасягненні ў галіне развіцця прамысловых тэхналогій і менеджменту «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024» прайшла ў Мінске. У другім конкурсе ў параўнанні з першым колькасць пераможцаў падвоілася. 62 узнагароды былі ўручаны 52 прадпрыемствам прамысловасці.

Магілёўскі мясакамбінат прэзентуе навінкі на форуме «Белагра-2024»

Толькі за 2023 год у асартыменце прадпрыемства - з'явілася 30 навінак

Ад тэхналагічных распрацовак да вытанчаных дэлікатэсаў. Працягвае работу самы маштабны сёлетні аграфорум. «Белагра-2024» - гэта больш за 500 кампаній з 11 краін.

Дэлегацыі Прыморскага і Хабараўскага краёў наведваюць Магілёўшчыну

У Беларусі праходзіць аграпрамысловы тыдзень. У яго рамках праводзяцца спецыялізаваныя выставы «Белагра-2024». Міжнародныя дэлегацыі знаёмяцца з патэнцыялам Беларусі не толькі ў выставачных павільёнах. У прыватнасці, Магілёўшчыну наведваюць дэлегацыі Прыморскага і Хабараўскага краёў Расійскай Федэрацыі.

Рэканструкцыя таварна-свінагадоўчага комплексу ў аграгарадку Аўсянка Горацкага раёна ідзе поўным ходам

У Горацкім раёне паспяхова рэалізуецца буйны інвестыцыйны праект - рэканструкцыя таварна-свінагадоўчага комплексу ў аграгарадку Аўсянка КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельніка». Ход работ па рэканструкцыі аб'екта знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка Магілёўскай вобласці Анатоля Ісачанкі і старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага.

Экалагічны студатрад прыступіў да працы ў Бялыніцкім раёне

Экалагічны студэнцкі атрад «Садружнасць» імя Героя Савецкага Саюза Б.Л.Хігрына ў складзе 9 навучэнцаў СШ №2 Бялынічаў і маладога настаўніка-камандзіра Кацярыны Журыкавай пачаў працу ў Бялыніцкім раёне.

На ААТ «Крычаўцэментнашыфер» вырабілі 15 млн тон цэменту на новай тэхналагічнай лініі

ААТ «Крычаўцэментнашыфер», адно з прадпрыемстваў холдынгу «Беларуская цэментная кампанія», выпусціла 15 млн тон цэменту з моманту пуску новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту «сухім спосабам», паведамілі ў БЦК.

Умовы развіцця сацыяльнай дзяржавы з улікам патрэбнасцей жыхароў рэгіёну абмеркавалі ўдзельнікі экспертнага дыялога ў Магілёве

Экспертны дыялог «Сацыяльная дзяржава: новая якасць кіравання», арганізаваны да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва, прайшоў 4 чэрвеня ў Магілёўскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.

Магілёўская міліцыя штодзень патрулюе месцы масавага адпачынку

Спякотнае надвор'е вабіць беларусаў да рэк і азёр. Каб адпачынак не абярнуўся бядой, праваахоўнікі штодня нясуць службу ў месцах вялікай колькасці людзей. Ахапіць увагай як мага большую тэрыторыю пешым нарадам дапамагае велапатруль, калегі на катэрах і з беспілотнікамі.