Тэхнагенным катастрофам не павінна быць месца на зямлі. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мітынгу ў Касцюковічах, прысвечанага 34-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Магіляўчане 25 красавіка прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Кіраўніцтва аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў азеляняла тэрыторыю паблізу сярэдняй школы № 45. Тут высадзілі больш за 100 туй. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сумесна з кіраўніцтвам адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, а таксама працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый працавалі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Лупалаўскі лагер ваеннапалонных» па пр. Шміта.
Кіраўніком дзяржавы ў мэтах рацыянальнага выкарыстання рабочага часу, забеспячэння захавання рэжыму працы і адпачынку, а таксама своечасовага завяршэння навучальнага года прынята рашэнне аб пераносе рабочага дня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з суботы 2 мая на пятніцу 1 мая 2020 года.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №136 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2019 год». Сярод тых, хто ўдастоены прызнання, Магілёўскі раён, шэраг кампаній і ўстаноў нашага рэгіёна.