ААТ «Магатэкс» перапрафілявала швейную вытворчасць на выраб шматразовых павязак для твару. На гэтым прадпрыемстве ў Магілёве, а таксама філіялах у Кобрыне, Полацку і Быхаве выпускаюць сродкі індывідуальнай абароны. У планах нарасціць аб’ёмы да 80 тыс. павязак за суткі.
Не пазней за 20 красавіка ў інспекцыю МПЗ Магілёўскай вобласці павінна быць пададзеная інфармацыя аб выкананых аўтамабільных перавозках пасажыраў аўтамабілямі таксі за 1 квартал 2020 года.
Больш за Br40 тыс. вылучыла рэгіёну Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага фонду міру для забеспячэння якаснай і бяспечнай працы медыкаў у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі.
У Беларусі па стане на 13 красавіка праведзена амаль 68 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Задзейнічаны рэсурсы 17 лабараторый, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Напярэдадні светлага свята Уваскрасення Хрыстова Белтэлерадыёкампанія прапануе вернікам далучыцца да анлайн-трансляцый набажэнстваў, якія сёлета для каталікоў і праваслаўных медыяхолдынг арганізуе ў поўным аб’ёме і ў прамым эфіры.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 красавіка намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Віртуальную экскурсію па экспазіцыі «Магілёў эпохі Магдэбургскага права» падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў Музей гісторыі Магілёва. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў, 30 разоў ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці, 2 – на тушэнне лесу. Загінулі 3 чалавекі, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.