У пятніцу, 14 сакавіка, падапечныя Андрэя Міхалёва на сваім лёдзе разбілі «Амурскіх Тыграў» з Хабараўска. Ужо ў стартавай трэці бабруйчане адарваліся ад саперніка на тры галы, у другім перыядзе давялі адрыў да пяці шайб, а ў заключнай 20-хвілінцы паразілі чужыя вароты яшчэ чатыры разы.