Прамыя тэлефонныя лініі будуць праходзіць 8 ліпеня з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое адбудзецца 8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Графік руху дадатковых цягнікоў складзены з улікам часу пачатку і заканчэння канцэртнай праграмы.
Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») за час свайго існавання стала самым чаканым і адным з самых яркіх у годзе. Такім меркаваннем падзялілася дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Круглянскага раёна і ўдзельніца народнага вакальнага ансамбля «Крынiчанька» Святлана Баранава.
Урачыстая цырымонія ўшанавання выдатных жыхароў Прыдняпроўскага краю адбылася 3 ліпеня на плошчы Славы падчас святочнага канцэрта, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Уручэннем пасведчанняў аб занясенні ў Кнігу славы Магілёўшчыны, святочным феерверкам і акцыяй «Праспяваем гімн разам» завяршыліся ўрачыстасці Дня Незалежнасці ў Магілёве. Фінальныя ўрачыстыя мерапрыемствы адбыліся на плошчы Славы.
3 ліпеня ва ўсіх семнаццаці аграгарадках Магілёўскага раёна, а таксама вёсцы Падгор'е ў 9.30 урачыста адкрыліся плошчы дзяржаўных сімвалаў з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў і навучэнцаў.