RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Слаўгарадзе двухгадовае дзіця выпала з акна чацвёртага паверха

Здарэнне адбылося ўвечары 25 мая ў адным са шматпавярховых дамоў Слаўгарада, паведамляецца ў Telegram-канале Следчага камітэта.

КДК Магілёўскай вобласці 1–2 чэрвеня правядзе маніторынг адукацыйных устаноў, дзіцячых садкоў і аздараўленчых лагераў

Камітэтам дзяржаўнага кантролю сумесна з іншымі зацікаўленымі праводзіцца маніторынг адукацыйных устаноў, дзіцячых садкоў і аздараўленчых лагераў, а таксама іншых аб’ектаў, абмежаваных для доступу старонніх асоб.

Пераможцаў гарадскога конкурсу дзіцячай творчасці «Звонкая капель» назавуць у Магілёве 1 чэрвеня

Пераможцаў гарадскога конкурсу дзіцячай творчасці «Звонкая капель» абвесцяць падчас гала-канцэрта ў Магілёве 1 чэрвеня.

У Магілёўскай вобласці попыт на маладых спецыялістаў рабочых прафесій больш чым у 3 разы перавышае прапанову. Відэа

У Магілёўскай вобласці попыт на маладых спецыялістаў рабочых прафесій больш чым у 3 разы перавышае прапанову. Працадаўцы выстройваюцца ў чаргу па таленавітых выпускнікоў навучальных устаноў.

У маладым мікрараёне Бабруйска сёлета плануюць адкрыць новую школу і дзіцячы сад

Гісторыя з будаўніцтвам школы ў Бабруйску закруцілася яшчэ ў мінулым годзе, калі Прэзідэнт наведваў прадпрыемства «Славянка». Адна з работніц тады закранула актуальную тэму і папрасіла кіраўніка дзяржавы дапамагчы ў вырашэнні пытання. Кіраўніцтву вобласці было даручана прааналізаваць неабходнасць новага аб’екта.

Конкурс найлепшых практык па рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года праводзіцца ў рэгіёне

Конкурс найлепшых практык па рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года праводзіцца ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».

Вулічны перфоманс, выстава малюнка і спектакль–Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае весела адзначыць Дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня–пачатак радаснай пары і важнае свята дзяцінства–Дзень абароны дзяцей. Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае маленькіх і дарослых на тэматычнае мерапрыемства.

Гасцей чакае сюрпрыз у выглядзе незвычайнага вулічнага перфомансу, выставы дзіцячага малюнка і, вядома ж, спектакля. Таксама падчас свята адбудзецца танцавальная праграма «Авечка–Party».

Пачатак у 17.00.

Месячнік ЗЛЖ праходзіць у Горацкім раёне

Праект «Горкі – здаровы горад» рэалізуецца ў райцэнтры з 2014 года. Адно з традыцыйных мерапрыемстваў – Тыдзень здароўя. У мінулым годзе праз пандэмію яго не праводзілі, а ў гэтым вырашылі пашырыць часовыя рамкі да месячніка, і што характэрна – па той жа прычыне.