RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую лінію правядзе 5 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

100 гадоў БССР: утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Станаўленне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове адбывалася ў надзвычай складаных геапалітычных умовах: развязанай Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.

«Магілёўхімвалакно» запусціла вытворчасць сучаснага поліэфірнага валакна

ААТ «Магілёўхімвалакно» ўвяло ў эксплуатацыю вытворчасць па выпуску поліэфірнага валакна спосабам прамога фармавання. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка.

Старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі павіншуе жыхароў рэгіёна з Новым годам 31 снежня на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў»

Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі павіншуе жыхароў рэгіёна з Новым годам на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў». Пра гэта паведамілі ў тэлерадыёкампаніі «Магілёў».
Навагодняе віншаванне выйдзе ў эфір 31 снежня ў 23.00.

Юныя таленты Магілёва прымуць удзел у Каляднай сустрэчы «Мары спраўджваюцца»

Юныя таленты Магілёва прымуць удзел у Каляднай сустрэчы «Мары збываюцца» ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску 2 студзеня, паведаміў каардынатар валанцёрскага руху БРСМ «Добрае сэрца» Раман Мамчанка.

У Магілёўскай вобласці завершана кампанія вакцынацыі супраць грыпу

У Магілёўскай вобласці завершана штогадовая кампанія вакцынацыі супраць грыпу, актыўны ўдзел у якой прынялі ўсе раёны рэгіёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.