Новая спецыяльнасць «Упраўленне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў» з’явіцца з новага навучальнага года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.
Персанальная выстава мастака Уладзіслава Малахава адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Такая экспазіцыя размесціцца ва ўстанове культуры ўпершыню і будзе працаваць да 26 студзеня.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёве ў Пячэрскім лесапарку прайшоў кулінарны конкурс «Зімовы пікнік». У ім прынялі ўдзел каманды прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў горада. Канкурсанты частавалі журы і гараджан смачнымі стравамі, змагаліся ў творчасці і спорце. Калектыў Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, абышоўшы сапернікаў, заняў першае месца.
Каля 350 прапаноў па змене Канстытуцыі краіны ўнеслі беларусы за тры дні. Пра гэта дэпутат, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Свіла пведаміў у навінавым выпуску на тэлеканале СТВ.
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася першая прэс-канферэнцыя, прысвечаная ХV Міжнароднаму моладзеваму тэатральнаму форуму «M.@rt.контакт-2020».
У кастрычніку гэтага года прайшоў першы ў гісторыі рэгіёна інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцяў», які паказаў наяўнасць канкурэнтаздольнага прамысловага патэнцыялу. На форуме быў заключаны шэраг пагадненняў, у тым ліку з ДЛГУ «Магілёўскі лясгас» на суму Br9100 тыс.
Урад зацвердзіў пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы на 2020 год. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 27 снежня 2019 года № 921 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.