У Магілёўскай вобласці 10 красавіка праходзіць выязны практычны семінар для асоб, якія знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве аблвыканкама, а таксама ў рэзерве кадраў на пасады кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый. Мерапрыемства адкрыла сустрэча ўдзельнікаў палілогу з кіраўніком рэгіёна Леанідам Зайцам. Удзельнікі практычнага семінара вывучаць вопыт работы па сацыяльна-эканамічным развіцці аграпрамысловага комплексу ў сучасных умовах на прыкладзе Бялыніцкага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Калгас «Радзіма»».