RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хвароб кровазвароту пройдзе 1 лістапада ў Магілёўскім раёне

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя «#ЗДАРОЎЕ Ў СЯЛО» пройдзе 1 лістапада на базе ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (в. Рэчкі Магілёўскага раёна). Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Цэнтр актыўнага даўгалецця «Забота» адкрыюць у Магілёве

На базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна горада Магілёва (вуліца Аўтазаводская, 20) 30 кастрычніка адбудзецца адкрыццё Цэнтра актыўнага даўгалецця «Забота» Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2019» пройдзе 15 лістапада ў Магілёве

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» пройдзе 15 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 лістапада намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 лістапада намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У Магілёве падчас суботніка добраўпарадкавалі і азелянілі тэрыторыю бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі

Тут разам з работнікамі ўстановы аховы здароўя працавала кіраўніцтва абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, абласнога Савета дэпутатаў. Вынік старанняў, як гаворыцца, у наяўнасці: чыстыя газоны пасля ўборкі лістоты дадалі зеляніны асенняму пейзажу, а новыя туі, клёны, ліпы і хмызнякі – утульнасці і прывабнасці знешняга аблічча абноўленай радзільні.