У Магілёўскім аблвыканкаме 15 лютага адбылося ўрачыстае ўшанаванне заслужаных работнікаў АПК рэгіёна. На ўрачыстую цырымонію запрасілі кіраўнікоў раёнаў, гаспадарак і прадпрыемстваў – лідараў сельскагаспадарчай вытворчасці, заслужаных работнікаў у розных сферах дзейнасці і ветэранаў АПК – усяго больш за 30 чалавек. Усе яны ўключаны ў афіцыйную дэлегацыю Магілёўскай вобласці, якая 15 лютага возьме ўдзел у юбілейных урачыстасцях з нагоды 100-годдзя органаў дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі ў Мінску.