RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Ток-шоу «Меркаванні» ў МДУ імя А. А. Куляшова: студэнты ВНУ рэгіёна пагутарылі са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыем Харытончыкам

Ток-шоу «Меркаванні» адбылося сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. У дыскусіі, прымеркаванай да Дня студэнта, прынялі ўдзел навучэнцы ВНУ рэгіёна і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, перадае карэспандэнт сайта.

Таццянін дзень і Дзень студэнта адзначаецца 25 студзеня

«Не клапоцячыся ні пра што, без капейкі ў кішэні, вучыліся, чыталі і весяліліся ўволю», – так успамінае свой студэнцкі час вядомы расійскі філолаг Фёдар Буслаеў, чыё навучанне прыйшлося на 30-я гады XIX стагоддзя. Норавы сучасных студэнтаў, здаецца, не змяніліся.

Найлепшага педагога дадатковай адукацыі вобласці выберуць 29 студзеня ў Магілёве

Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 29 студзеня ў Магілёве. Мерапрыемства пройдзе на базе абласнога цэнтра творчасці, паведаміла карэспандэнту сайта метадыст інструкцыйна-метадычнага аддзела ўстановы дадатковай адукацыі Наталля Ластачка.

У 2018 годзе амаль 47% бюджэту вобласці сфарміравана плацельшчыкамі Магілёва

У 2018 годзе амаль 47% бюджэту рэгіёна сфарміравана плацельшчыкамі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.

Моладзевы форум «Сэнс. Жыццё. Будучыня» пройдзе ў Бабруйску 16 лютага

У Бабруйску 16 лютага пройдзе моладзевы форум «Сэнс. Жыццё. Будучыня». Галоўнай пляцоўкай мерапрыемства стане Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы», паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.

Магілёўскі аэрапорт у чэрвені пачне адпраўку чартарных рэйсаў у Туніс

Магілёўскі аэрапорт у чэрвені пачне адпраўку чартарных рэйсаў у Туніс (Паўночная Афрыка), паведаміў начальнік Магілёўскага філіяла РУП «Белаэранавігацыя» аэрапорта Магілёў Уладзімір Нікіцін.

«Гарачую лінію» па вывучэнні ўзроўню медыцынскага абслугоўвання жыхароў Магілёўскай вобласці адкрые КДК

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 31 студзеня і 1 лютага будзе праводзіцца тэматычная «гарачая лінія». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.

У Клімавічах па прычыне пажару ў інтэрнаце эвакуявалі 45 чалавек

Гарачымі выдаліся мінулыя суткі ў рэгіёне – адбылося 5 пажараў. Супрацоўнікі МНС выратавалі 2 чалавек, жылы дом і 5 гаспадарчых пабудоў, эвакуявалі 45, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.