23.01.2024 - 11:24
У тым, што якасць - залог поспеху, упэўнены на Буйным тэкстыльным прадпрыемстве ў Магілёве. Каб прадукцыя адпавядала сусветным стандартам, там запланавана мадэрнізацыя. На яе гатовы патраціць 5,5 мільёна рублёў. Гэта дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы выпуску вырабаў, знізіць працаёмкасць працэсу.
23.01.2024 - 10:23
У Магілёўскай вобласці рэалізацыя малака ў мінулым годзе павялічылася на 27 тысяч 100 тон. Павелічэнне - амаль на 5%. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў на нядаўняй сустрэчы з актывам вобласці, што гэтага недастаткова
17.01.2024 - 10:12
«Тэхналіт» не проста прамысловае прадпрыемства, а з ганарлівай прыстаўкай - навукова-вытворчае. Больш за 20 гадоў таму Аляксандр Бадзяка пабудаваў завод і запусціў вытворчасць, заснаваную на ўласных навуковых распрацоўках, аналагаў якой няма ў Беларусі. Колькасць прадпрыемства - 600 чалавек, сярэдні ўзрост супрацоўнікаў - 35 гадоў. Прыглядаць перспектыўныя кадры літаральна з першых курсаў і навучаць іх пад сябе - адзін з прынцыпаў Бадзякі.
12.01.2024 - 09:55
З выпуску новай прадукцыі ўвайшла булачна-кандытарская кампанія «Дамачай» у новы год. Штогод толькі хлебабулачных вырабаў тут выпускаюць каля 16 тыс.т. Цяпер будзе больш - распрацаваны новыя віды прадукцыі. Найперш яны трапілі ў Першы нацыянальны гандлёвы дом у Мінску. І фірменныя магазіны. Аб традыцыях і навінках - у матэрыяле ТРК «Магілёў».
09.01.2024 - 17:01
Дэлегацыя кітайскага горада Сіань на чале з сакратаром партыйнай групы Шэнсійскай Федэрацыі кітайцаў вярнуўшыхся з-за мяжы Чэн Мяньгуем наведала Магілёўскую вобласць. З прадстаўнікамі ўлады, бізнесу і гандлю КНР сустрэўся старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў.
09.01.2024 - 15:05
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў дапамагла вярнуць у 2023 годзе больш як Br130 тыс. нявыплачаных работнікам грашовых сум або непералічаных наймальнікамі прафсаюзных узносаў. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арганізацыі Павел Жуйкоў.
09.01.2024 - 13:05
На машынным двары ЗАТ «ААБ-Агра Цяцерына» Круглянскага раёна шматлюдна. Гэтымі днямі рамонтам у майстэрнях займаюцца 4 слесары і больш за 20 механізатараў. Пры неабходнасці прыходзяць да іх на дапамогу 8 вадзіцеляў.
08.01.2024 - 10:59
З уступленнем у сілу змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь з першага дня новага года скарэкціраваны памеры даходаў, атрыманых у якасці падарункаў, якія не будуць абкладацца падаткам. Перагледзелі і некаторыя падатковыя вылікі - яны таксама падраслі.
У якіх выпадках атрымаць грошы ў дар можна без выплаты падаткаў
08.01.2024 - 10:36
У Беларусі з 1 студзеня 2024 года ўведзены дадатковы стандартны падатковы вылік для маладых спецыялістаў, маладых рабочых (служачых). Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
08.01.2024 - 09:55
У Год якасці - з добрымі навінамі і падарункамі. Згодна з пастановай Савета міністраў ад 29 снежня 2023 года, у мэтах развіцця рознічнага гандлю ААТ «Беларусбанк» пачынае выдачу крэдыту фізічным асобам на набыццё тавараў беларускай вытворчасці.
03.01.2024 - 09:35
У Беларусі з 1 студзеня зменіцца сістэма рэгулявання коштаў, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Падпісана адпаведная пастанова ўрада нумар 713 (4).
27.12.2023 - 16:37
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ерланам Байжанавым. Таксама ў сустрэчы прыняў удзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
27.12.2023 - 16:00
22.12.2023 - 11:50
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам 21-22 снежня з афіцыйным візітам наведвае Рэспубліку Арменія.
21.12.2023 - 10:30
Вялікі тэматычны кірмаш з пачастункамі і навагоднімі казкамі пачне працаваць у Магілёве 23 снежня. Аб гэтым паведамілі намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Савіцкая.
«У гэтым годзе было прынята рашэнне разгарнуць святочны гандаль на новай пляцоўцы каля Тэатральнага сквера. Тут устанавілі тэматычныя гандлёвыя павільёны і прыгожую ёлку, упрыгожылі тэрыторыю. Усё гэта дапаможа стварыць навагоднюю і чароўную атмасферу на кірмашы», - распавяла яна.
19.12.2023 - 14:54
Напярэдадні Новага года гандаль Магілёўшчыны імкнецца забяспечыць усім неабходным спажыўцоў, перш за ўсё харчовымі таварамі для святочнага стала. Цяпер ёсць магчымасць зрабіць яго яшчэ больш разнастайным. У Магілёве пачаў працаваць міні-маркет натуральных прадуктаў «Свая ежа». Ён знаходзіцца ў адным з гандлёвых цэнтраў у Задняпроўі і працуе тры дні ў канцы кожнага тыдня. Міні-маркет імкнецца задаволіць попыт людзей на натуральную ежу - ад сала да прысмакаў.
11.12.2023 - 09:31
У Быхаўскім раёне аднавілі вытворчасць агароднінных кансерваў. Увесну гэтага года на завод прыйшоў беларуска-расейскі інвестар. У прадпрыемства цяпер новая назва - ТАА «Быхаўскі кансервавы завод», але захаваўся вядомы брэнд, а яшчэ калектыў - 180 супрацоўнікаў. За дзевяць месяцаў тут правялі частковую мадэрнізацыю і запусцілі новую марынадную лінію, у продаж паступіла першая прадукцыя.
08.12.2023 - 20:08
Урачыстасць з гэтай нагоды адбылося ў Палацы культуры вобласці. У ААТ «Магатэкс» багатая гісторыя. Брэнд прадпрыемства вядомы і паважаны ў блізкім і далёкім замежжы.
06.12.2023 - 17:54
04.12.2023 - 15:23
У Магілёве набірае абароты тэматычны навагодні гандаль. Кірмашы ўжо разгарнуліся на пляцоўках ля буйных гандлёвых цэнтраў горада. Пра гэта паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Савіцкая.
Набыць навагоднія цацкі і ўпрыгожанні, сувеніры і штучныя елкі ў Магілёве можна на пяці лакацыях.