RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

09.04.2025 - 11:38

Пастановай Міністэрства фінансаў ад 4 красавіка нумар 18 вызначаны парадак пералічэння грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку ў 2025 годзе, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

08.04.2025 - 11:37

Кампактнасць і эфектыўнасць - новы падыход да арганізацыі парковак. У адным з самых загружаных раёнаў Бішкека пачала працаваць першая ротарная паркоўка беларускай вытворчасці. Зборка «Магілёўліфтмаша».

Ротарная паркоўка (яе яшчэ называюць карусельнай) уяўляе сабой аўтаматызаваную сістэму, якая дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць абмежаваную прастору. Абсталяваннем кіруе адзін аператар. Час паркоўкі выдачы машыны - да 2,5 хвіліны.

08.04.2025 - 11:11

Дэлегацыя адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» прымае ўдзел у 14-ым Штогадовым інвестыцыйным сходзе AIM Congress 2025 у Абу-Дабі (ААЭ). Пра гэта расказалі ў адміністрацыі арганізацыі.

01.04.2025 - 12:44

У Беларусі стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе «Прадпрымальнік года», паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Конкурс праводзіцца сярод юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па наступных намінацыях: «Паспяховы старт» (бізнэсу ад 2 да 4 гадоў), «Стабільны поспех» (бізнэсу больш за 5 гадоў), «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» (бізнэсу больш за 3 гады), «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» (для ІП, больш за 3 гады).

28.03.2025 - 13:09

У Магілёўскай вобласці падаражэе праезд у грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

У Магілёве праезд у грамадскім гарадскім транспарце падаражэе з Br0,8 да Br0,9. Кошт праезду на экспрэсных маршрутах складзе Br1.

26.03.2025 - 11:08

У Магілёўскай вобласці ёсць адзінае прадпрыемства, якое комплексна дапрацоўвае насенне - сушыць яго, чысціць ад пустазелля. І даводзіць усе паказчыкі да патрабаваных ДАСТаў. Гэта прадпрыемства так і называецца – «Насенне траў».

25.03.2025 - 12:48

Магілёўскі аблспажыўсаюз у 2024 годзе выканаў усе прагнозныя паказчыкі. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Міхаіл Неўмяржыцкі. Рэнтабельна спрацавалі нарыхтоўчая дзейнасць, прамысловасць, рынкі, будаўніцтва. Атрымана 1,4 мільёна рублёў чыстага прыбытку. На развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы галін накіравана амаль 14 мільёнаў рублёў інвестыцый.

21.03.2025 - 14:40

Рэалізацыя праграмы па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці дала свой эфект. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

У 2015 годзе Прэзідэнт падпісаў указ аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці. У 2020 годзе асноўныя палажэнні дакумента былі прадоўжаны на чарговы пяцігадовы перыяд.

19.03.2025 - 09:59

Бізнес Краснаярскага края ў асобе прэзідэнта Саюза «Цэнтральна-Сібірская ГПП» Рафаэля Шагеева наведаў Магілёўскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У рамках візіту на пляцоўцы Магілёўскага аддзялення БелГПП прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрыемстваў машынабудавання і тэкстыльнай вытворчасці, у якіх таксама ўдзельнічалі генеральны дырэктар Магілёўскага аддзялення БелГПП Генадзь Чорны і намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Анатоль Якубенка.

18.03.2025 - 12:16

Амаль 4 гектары зямлі каля аграгарадка Пудоўня перажываюць аграрную трансфармацыю. За два гады на месцы старой фермы вырас сучасны комплекс па вырошчванні племянных герэфордаў - каштоўнай мясной пароды, вядомай сваім мармуровым мясам. Гэты новы для раёна напрамак рэалізуе Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства.

18.03.2025 - 11:53

Казахстан зацікаўлены ў набыцці корманарыхтоўчай тэхнікі «Бабруйскаграмаша». Пра гэта стала вядома на палях выставы «Agritek-2025», якая прайшла ў Астане, паведамілі ў беларускім холдынгу.

17.03.2025 - 11:11

Рапсавы алей з Магілёўскай вобласці - любімы прадукт ізраільцян. Самая вялікая замова ў гэтую краіну ад Бабруйскага завода раслінных алеяў склала амаль мільён тон масла. Усё дзякуючы яго якасці і выключнай карысці. Наогул за мінулы год прадукцыю адпраўлялі ў 17 краін свету. І пераважную долю ў агульным аб'ёме склаў менавіта рапсавы алей. Рапс у Беларусі - гэта асноўная алейная культура. Нашы людзі таксама ацанілі ягоную перавагу. Менавіта таму такое масла часта называюць нашым нацыянальным суперфудам.

14.03.2025 - 17:49

У насычанай праграме рабочага візіту былі два важныя для горада на Бярэзіне аб'екты - РУП «Днепра-Бярэзінскае прадпрыемства водных шляхоў» і будаўнічая пляцоўка смеццеперапрацоўчага завода.

11.03.2025 - 12:06

Учора ў Мінску кіраўнік Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка сустрэўся з дэлегацыяй буйнога далёкаўсходняга рэгіёну на чале з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам.

Прыморскі край, акрамя прадуктаў харчавання, зацікаўлены ў беларускай тэхніцы. Некаторыя мадэлі МАЗаў з навясным абсталяваннем збіраюць у Магілёве. Будзе закуплена больш за 200 адзінак. Таксама магілёўскія ліфты выкарыстоўваюць пры рамонце жылога фонду Уладзівастока і іншых гарадоў, пры будаўніцтве новых дамоў.

07.03.2025 - 10:03

У Беларусі будзе запушчана сістэма «Разумны горад», якая стане адзінай платформай для збору статыстыкі і іншай інфармацыі выканкамамі, у тым ліку аб дзейнасці прадпрыемстваў. Яе выкарыстанне бізнесам і дзяржорганамі стане абавязковым, а грамадзяне атрымаюць магчымасць атрымліваць паслугі і рабіць пакупкі без прад'яўлення пашпарта.

Уся статыстыка ў адным месцы

05.03.2025 - 14:45

Больш дзіцячых пляцовак, рамонт вулічна-дарожнай сеткі, завяршэнне работ на Святым возеры - аб планах па добраўпарадкаванні Магілёва ў 2025 годзе расказаў першы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігар Бушлякоў.

03.03.2025 - 09:09

«Бабруйскаграмаш» пашырае супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Афрыкі. Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве.

Прадстаўнік холдынгу «Бабруйскаграмаш» наведаў Рэспубліку Гана і Рэспубліку Чад у складзе дэлегацыі беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў.

25.02.2025 - 08:59

Імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё» праіндэксаваныя ў Магілёўскай вобласці. Гэта прадугледжана рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 17 лютага 2025 года №7-16, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

Згодна з дакументам, індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго цаной на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» устаноўлены ў памеры 42,099.

21.02.2025 - 13:19

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар правёў сёння сустрэчу з расійскай дэлегацыяй на чале з саветнікам губернатара, прадстаўніком Смаленскай вобласці пры Гандлёвым прадстаўніцтве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксеем Казаковым. Дэлегацыя наведвае Магілёўскую вобласць з працоўным візітам. У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя кірункі развіцця супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі. Адно з прыярытэтных - дрэваапрацоўка.

21.02.2025 - 08:29

«Бабруйскаграмаш» плануе нарасціць экспарт амаль на 9% у 2025 годзе. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Алег Корсак.

Паводле слоў Алега Корсака, асноўны аб'ём вырабленай «Бабруйскаграмашам» тэхнікі пастаўляецца на ўнутраны рынак, а таксама ў Расійскую Федэрацыю, Казахстан і іншыя краіны СНД. Тым часам узмацняюцца пазіцыі прадпрыемства і на рынках краін далёкай дугі.