18.06.2024 - 12:57
Тыдзень горада Цяньцзінь Кітайскай Народнай Рэспублікі з 24 па 27 чэрвеня пройдзе ў Магілёўскай вобласці. Кітайская дэлегацыя возьме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця ў Палацы культуры вобласці Тыдня горада Цяньцзінь і рэгіянальнага Беларуска-Кітайскага бізнес-форуму «Магілёўская вобласць і горад Цяньцзінь: 5 гадоў супрацоўніцтва», а таксама - фотавыставы культурных рэліквій Цяньцзіньскага музея «Яошы Цічжэнь» і выставырамёстваў і нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Усходняя Элегантнасць» у абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава.
17.06.2024 - 10:27
Колькасць новых камерцыйных арганізацый на Магілёўшчыне ў 2023 годзе вырасла на 40 працэнтаў. У вобласці зарэгістравана 32 тысячы суб'ектаў прадпрымальніцтва розных сфер. З іх 7 тысяч - мікра-, дробныя, сярэднія арганізацыі, гэта значыць юрыдычныя асобы. І 25 тысяч - індывідуальныя прадпрымальнікі.
12.06.2024 - 16:23
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Русланам Страхарам 11-12 чэрвеня з працоўным візітам наведала Омскую вобласць. У склад групы ўвайшлі кіраўнікі ААТ «Магілёўліфтмаш, ААТ «Бабулін гладыш», УЧНВП «Тэхналіт».
11.06.2024 - 16:41
— Нарыхтоўка кармоў першым укосам на палях і лугах вобласці ў самым разгары. Праходзіць яна, можна сказаць, у спрыяльных умовах. Для травы дастаткова вільгаці, а для аграрыяў - пагодлівых дзён. Праўда, у пачатку чэрвеня месцамі дажджы стрымліваюць тэмпы нарыхтоўкі кармоў, аднак земляробы вобласці імкнуцца выкарыстоўваць кожную пагодлівую гадзіну для ўборкі траў, каб максімальна ствараць з сакавітай травы запасы кармоў высокай якасці. Менавіта так і робяць у гэтыя дні руплівыя гаспадары.
10.06.2024 - 09:49
«Бабруйскаграмаш» прапрацоўвае пастаўкі ў Зімбабвэ і Манголію, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Так, нядаўна прадпрыемства наведала дэлегацыя з Зімбабвэ, якая прадстаўляе кампаніі Grain Marketing Board і Allied Timbers Zimbabwe. Гасцям былі прадэманстраваны вытворчыя магутнасці, а таксама лінейка тэхнікі, прадстаўленая на выставачнай пляцоўцы.
07.06.2024 - 10:32
Штогод у другую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень працаўнікоў лёгкай прамысловасці. У гэтым годзе прафесійнае свята прыпадае на 9 чэрвеня.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у Магілёўскай вобласці за апошні год функцыянавала больш за 230 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, дзе агулам працавалі больш за 11 тыс. чалавек.
07.06.2024 - 10:03
На прадпрыемстве ўстанавілі новае абсталяванне. Кандытары зараз працуюць у новых умовах і цешаць пакупнікоў традыцыйнымі і новымі рэцэптамі. Прадукцыю цэха можна сустрэць на прылаўках кафэ і магазінаў, а хлеб пастаўляецца яшчэ і ў мясцовыя школы. Цяпер, пасля капітальнага рамонту, планы вытворчасці яшчэ больш маштабныя.
06.06.2024 - 09:59
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу за дасягненні ў галіне развіцця прамысловых тэхналогій і менеджменту «Лідэры прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2024» прайшла ў Мінске. У другім конкурсе ў параўнанні з першым колькасць пераможцаў падвоілася. 62 узнагароды былі ўручаны 52 прадпрыемствам прамысловасці.
06.06.2024 - 09:17
Толькі за 2023 год у асартыменце прадпрыемства - з'явілася 30 навінак
Ад тэхналагічных распрацовак да вытанчаных дэлікатэсаў. Працягвае работу самы маштабны сёлетні аграфорум. «Белагра-2024» - гэта больш за 500 кампаній з 11 краін.
Сваю прадукцыю на выставе штогод прадстаўляе і Магілёўскі мясакамбінат. На палях форуму плануюць правесці шэраг перагавораў з замежнымі партнёрамі. Апроч таго, што асартымент трывала замацаваўся на ўнутраным рынку, прадукцыя запатрабаваная і ў іншых краінах.
06.06.2024 - 09:06
У Беларусі праходзіць аграпрамысловы тыдзень. У яго рамках праводзяцца спецыялізаваныя выставы «Белагра-2024». Міжнародныя дэлегацыі знаёмяцца з патэнцыялам Беларусі не толькі ў выставачных павільёнах. У прыватнасці, Магілёўшчыну наведваюць дэлегацыі Прыморскага і Хабараўскага краёў Расійскай Федэрацыі.
05.06.2024 - 12:35
ААТ «Крычаўцэментнашыфер», адно з прадпрыемстваў холдынгу «Беларуская цэментная кампанія», выпусціла 15 млн тон цэменту з моманту пуску новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту «сухім спосабам», паведамілі ў БЦК.
04.06.2024 - 16:24
Лілія Гулінская, начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі аблсельгасхарча:
29.05.2024 - 15:10
Змяненні ў заканадаўстве, якое датычыцца сферы прадпрымальніцкай дзейнасці, - адны з самых буйных карэкціровак заканадаўства за ўсю гісторыю краіны. Такую думку выказаў намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Навумовіч у час пасяджэння Савета па развіццю прадпрымальніцтва, якое адбылося ў Магілёве 29 мая.
29.05.2024 - 15:03
У нашай краіне ствараецца зручнае і зразумелае заканадаўства, якое дае магчымасць працаваць усім суб'ектам гаспадарання. Такую думку выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар падчас пасяджэння Савета па развіццю прадпрымальніцтва, якое адбылося ў Магілёве 29 мая.
27.05.2024 - 09:13
У Магілёўскай вобласці з Кітайскай Народнай Рэспублікай - вялікія перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар пасля завяршэння візіту афіцыйнай дэлегацыі рэгіёна ў Паднябесную. У перыяд з 16 па 21 мая афіцыйная дэлегацыя Магілёўскай вобласці наведала дзве правінцыі КНР.
23.05.2024 - 09:24
Завершаны візіт у КНР афіцыйнай дэлегацыі Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Русланам Страхарам. На працягу тыдня прадстаўнікі нашага рэгіёну прынялі ўдзел у выставе харчовых тавараў, стаўшы ганаровымі гасцямі і годна прадставіўшы ў беларускім павільёне арганізацыі Магілёўскай вобласці, азнаёміліся з магчымасцямі кітайскага боку і прэзентавалі эканамічны патэнцыял нашай краіны і Прыдняпроўскага краю, у прыватнасці.
22.05.2024 - 19:12
На планавай нарадзе ў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачэнкі былі разгледжаны пытанні будаўніцтва ў галіне малочнатаварных комплексаў.
17.05.2024 - 17:57
Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхарам у суправаджэнні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у КНР Аляксандра Чарвякова знаходзіцца з афіцыйным візітам у горадзе Лосе правінцыі Хэнань (КНР).
15.05.2024 - 13:05
Буйны інвестпраект рэалізуецца на бабруйскай «Белшыне». Тут на заводзе буйнагабарытных шын ідзе паступовая мадэрнізацыя абсталявання: старое мяняецца на новае і перадавое. Сучасныя зборачныя комплексы і вулканізацыйныя прэсы дазваляюць выпускаць шыны радыяльнай канструкцыі высокай якасці.
08.05.2024 - 20:31
Cобрание Могилевской ассоциации промышленников и предпринимателей состоялось 8 мая на базе УЧНПП «Технолит» при участии помощника Президента – инспектора по Могилевской области Леонида Мартынюка, заместителя председателя Могилевского облисполкома Руслана Страхара, председателя Могилевского горисполкома Александра Студнева.