19.03.2024 - 10:18
Выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад Прыдняпроўскага края пройдуць у першых чыслах красавіка.
Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» таксама накіруе сваіх прадстаўнікоў у вышэйшы орган народаўладдзя.
19.03.2024 - 09:38
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі згодна з зацверджаным ЦВК каляндарным планам праходзіць з 12 па 21 сакавіка ўключна. Беларускія рэгіёны актыўна ўключыліся ў гэты працэс.
18.03.2024 - 14:34
18.03.2024 - 11:19
У Магілёўскай вобласці тэсціруюць новае абсталяванне ў барацьбе з ямачнасцю на дарогах - інфрачырвоны награвальнік асфальта «Ра-06», паведамілі ў Мінтрансе.
18.03.2024 - 10:08
Больш як 1,2 тыс.т бярозавага соку плануюць нарыхтаваць гэтай вясной у лясгасах Магілёўскай вобласці, расказалі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні.
Больш за ўсё соку для рэалізацыі будзе нарыхтавана ў Асіповіцкім доследным лясгасе - 700 т, у Бялыніцкім і Бабруйскім лясгасах - 140 т і 130 т адпаведна.
18.03.2024 - 09:34
У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Вялікі пост - час малітваў, службаў, духоўных і цялесных подзвігаў, які завяршаецца ўрачыстасцю Светлага Хрыстовага Уваскрэсення - Вялікаднем.
Вялікі пост - самы строгі і доўгі са шматдзённых пастоў праваслаўнай царквы. Ён доўжыцца сем тыдняў і складаецца з уласна саракадзённага посту (Чатырыдзесятніцы), які ўвасабляе саракадзённы пост Ісуса Хрыста ў пустыні, і посту Страснога тыдня. У гэтым годзе Вялікі пост працягнецца з 18 сакавіка па 4 мая.
15.03.2024 - 11:39
У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2023».
На цырымоніі названы пераможцы ў намінацыях «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Сэрца аддаю людзям», «Матчына слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура» і «Не старэюць душой ветэраны».
Пераможца ў намінацыі «Актыўная грамадзянская пазіцыя» - Кацярына Музычэнка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
15.03.2024 - 10:48
У Магілёве ўшаноўвалі пераможцаў абласнога тура XVII Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны». На фінальнае мерапрыемства прыехалі больш за дзвесце ўдзельнікаў з розных рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю. Яны прадэманстравалі свае таленты падчас гала-канцэрта, а таксама на выставе работ дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.
15.03.2024 - 08:34
У Беларусі актыўна ідзе працэс вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. Нагадаем, што ад кожнай з абласцей у верхнюю палату парламента трэба будзе абраць па восем чалавек.
14.03.2024 - 18:18
Амаль 2,7 тыс. га новага лесу плануюць пасадзіць гэтай вясной у Магілёўскай вобласці, паведамілі ў Магілёўскім вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні.
Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пацярпелым ад стыхійных бедстваў участкам. Усе работы па іх аднаўленні плануецца завяршыць да 1 чэрвеня. Прычым вясновай пасадкай лесу будуць займацца не толькі спецыялісты гэтай галіны - традыцыйна да гэтай справы будуць падключаны валанцёры і грамадскасць.
13.03.2024 - 11:26
Прафсаюзная патрыятычная акцыя «Наша Канстытуцыя» праходзіць напярэдадні 15 сакавіка ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
12.03.2024 - 15:03
У суботу, 16 сакавіка з 9.00 да 12.00 у гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска будуць праходзіць прамыя тэлефонныя лініі. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Бушлякоў Ігар Валер'евіч - першы намеснік старшыні гарвыканкама);
12.03.2024 - 09:19
У Беларусі стартавала акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
11.03.2024 - 10:36
Школьнікі Магілёўскай вобласці створаць макеты ўзнагарод часоў Вялікай Айчыннай вайны. Тэматычны конкурс прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў Валерый Яленскі.
11.03.2024 - 09:13
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай міліцыі, прайшло ў Палацы культуры вобласці. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў узнагароды супрацоўнікам ведамства за бездакорную службу.
07.03.2024 - 12:47
У сакавіку гэтага года адной з галоўных аграрных установаў адукацыі ў краіне «Магілёўскаму дзяржаўнаму ордэну Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічнаму каледжу імя К.П. Арлоўскага» споўнілася 80 гадоў з дня заснавання.
07.03.2024 - 09:45
Амаль 7 тыс. цюльпанаў і 5 тыс. руж плануе рэалізаваць «Магілёўзелянбуд» да Міжнароднага жаночага дня. Пра гэта расказала галоўны аграном прадпрыемства Крысціна Аўтушкова.
06.03.2024 - 14:19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка сустрэўся з актывам беларускага саюза жанчын.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за паўтысячы прадстаўніц аб'яднання з усіх рэгіёнаў краіны. Магілёўскую вобласць на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы прадстаўляла каля 80 актывістаў БСЖ.
Памочнік кіраўніка ААТ «Бабулін гладыш» Алена Салаўёва:
- Сустрэча з кіраўніком дзяржавы гэта заўсёды зарад бадзёрасці і пасыл на нашы будучыя справы!
05.03.2024 - 17:32
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З, склікаецца пазачарговая другая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Паседжанне адбудзецца 11 сакавіка 2024 г. у 15.00 у зале селектарных нарадаў Магілёўскага аблвыканкама.
На сесіі будуць разгледжаны пытанні:
- аб колькасці дэлегатаў, якія падлягаюць абранню ад мясцовых Саветаў дэпутатаў Магілёўскай вобласці;
05.03.2024 - 11:46
Ветэраны і дзеючыя супрацоўнікі ў адным страі – ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 105-годдзю экспертна-крыміналістычнай службы.