04.04.2024 - 09:25
Сёння ў Беларусі пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
Члены Савета Рэспублікі выбіраюцца ад кожнай вобласці і горада Мінска дэпутатамі мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Парадак выбрання вызначаны Выбарчым кодэксам Беларусі.
У ЦВК расказалі аб працэдуры выбрання членаў Савета Рэспублікі.
03.04.2024 - 15:58
Выбраны старшыні пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання.
Старшыні камісій выбраны тайным галасаваннем на пасяджэнні першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
03.04.2024 - 15:50
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З, склікаецца пазачарговая трэцяя сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Сэсія адбудзецца 10 красавіка. Пачатак у 11.00 (г. Магілёў, Магілёўскі аблвыканкам, канферэнц-зала).
03.04.2024 - 13:04
03.04.2024 - 12:58
Міністэрства адукацыі зацвердзіла вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Азбука маральнасці» для 2-3 класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Гэта прадугледжана пастановай Мінадукацыі ад 25 студзеня 2024 года нумар 12, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
03.04.2024 - 09:28
Святочныя мерапрыемства да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі прайшлі ў Магілёве. Адным з яскравых кульмінацыйных момантаў 2 красавіка стаў вялікі ўрачысты канцэрт з удзелам творчых калектываў дзвюх краін.
02.04.2024 - 16:53
Магілёўскі абласны камітэт БРСМ і Моладзевая рада пры ўрадзе Омскай вобласці заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент падпісаны на сустрэчы студэнцкай моладзі Саюзнай дзяржавы, якая адбылася 2 красавіка ў Маскве, падчас Дзён Магілёўскай вобласці, якія праходзяць на ВДНГ.
02.04.2024 - 11:45
У 2024 годзе ЦТ пройдзе з 27 траўня па 6 чэрвеня. Рэзервовыя дні - 19 і 21 чэрвеня, плюс 23 чэрвеня - для здачы толькі іспыту па рускай і беларускай мовах. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ неабходна з 9 па 22 красавіка. Час працы пунктаў рэгістрацыі з 9:00 да 19:00 вечара, у суботу да 18:00. Устаноўлены таксама пералік устаноў адукацыі, дзе пройдзе рэгістрацыя і будзе праводзіцца тэсціраванне. У яго ўвайшлі 40 устаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.
02.04.2024 - 09:27
У Беларусі пачаў працаваць спецыялізаваны сайт для абітурыентаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства адукацыі.
02.04.2024 - 09:23
У Магілёве падчас будаўнічых работ выявілі раней невядомае пахаванне, як мяркуецца, часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Мікалай Барысенка.
02.04.2024 - 09:11
У Беларусі і Расіі 2 красавіка штогод на дзяржаўным узроўні адзначаюць Дзень яднання народаў.
02.04.2024 - 09:08
У студзені 2024 года быў падпісаны ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўным знаку якасці». У развіцці гэтага ўказа 29 сакавіка 2024 года была падпісана пастанова Савета Міністраў аб парадку прысваення гэтага знака. Пастанова змяшчае як само палажэнне аб парадку прысуджэння, так і пералік стымулюючых ільгот і прэферэнцый, што прадастаўляюцца вытворцу пры прысваенні, а таксама апісанне дзяржзнака з усімі памернымі радамі, правільным нанясеннем. Ва ўсіх тых, хто ў свой час меў адпаведны знак, ёсць усе шанцы пацвердзіць яго.
01.04.2024 - 17:48
Пераможцамі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сталі 95 школьнікаў рэгіёна. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
«Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў падчас вясновых канікулаў - з 25 па 29 сакавіка, - расказалі ва ўпраўленні. - Магілёўскую вобласць на інтэлектуальных спаборніцтвах прадставіла каманда з 202 навучэнцаў. 95 вучняў Прыдняпроўскага краю сталі пераможцамі».
01.04.2024 - 10:35
У Магілёве пачалі высадку жывога лабірынта ў гарадскім парку Падміколле. Пра гэта расказала галоўны аграном КВУП «Магілёўзелянбуд» Крысціна Аўтушкова.
Унесены ў канцэпцыю азелянення абласнога цэнтра аб'ект размясціўся за Свята-Мікольскім жаночым манастыром. Рэалізацыя ініцыятывы разлічана на тры гады: доўгатэрміновы праект будзе ўвасабляцца ў жыццё паэтапна. У мінулым годзе на тэрыторыі будучага лабірынта плошчай 1 га былі праведзены планіроўка і выраўноўванне паверхні, у гэтым пачаліся першыя высадкі.
29.03.2024 - 14:49
29.03.2024 - 14:40
29.03.2024 - 12:31
«Гераічная мінулая і слаўная будучыня» – тэматычная экспазіцыя, прысвечаная Дням Магілёўскай вобласці, адкрываецца сёння, 29 сакавіка, у беларускім павільёне ВДНГ у Маскве.
29.03.2024 - 09:43
28.03.2024 - 17:21
Асабісты прыём грамадзян правядзе 10 красавіка начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Мураўёў. Прыём будзе праходзіць з 10.00 да 13.00 у Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г. Магілёў, вул.Чалюскінцаў, 63а.
28.03.2024 - 15:13
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 5 красавіка будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па пытанні «Дзяржаўная падтрымка сем'яў з дзецьмі».
На пытанні адкажа з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 71 31 97 намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання Наталля Барысаўна Андрэева.
Рэд.