RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

24.05.2021 - 16:17

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк 27 мая з 15.00 да 17.00 правядзе прыём грамадзян у Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэце (вул. Першамайская, 28а).

Запісацца на прыём можна па тэлефонах: (80222) 62 86 60, +37529 246 51 36.

21.05.2021 - 16:39

Меры бяспекі і дысцыпліны ў школах Магілёўскай вобласці будуць узмоцненыя. На гэта звярнуў увагу начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі на пашыраным пасяджэнні, якое прайшло сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.

20.05.2021 - 16:54

Сход абласнога бацькоўскага актыву «Актыўнае і бяспечнае лета!» адбудзецца 21 мая ў Магілёве. Асноўнай пляцоўкай мерапрыемства стане Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі. У рэжыме анлайн да працы падключацца студыі ў рэгіёнах і ўстановах адукацыі. У палілогу возьмуць удзел прадстаўнікі ўпраўленняў і камітэтаў аблвыканкама, райвыканкамаў, УУС, МНС, АСВОДа, бацькоўскай грамадскасці, псіхолагі і настаўнікі.

20.05.2021 - 13:54

У сувязі з рамонтам дарогі пры руху з боку вуліцы Касманаўтаў трэба трымацца лявей і рухацца па ўказальніках. Пры руху з боку праспекта Шміта зменаў няма. Хуткасць на гэтым участку зніжана да 30–40 км/г.

На руху тралейбусаў рамонт трасы не адаб’ецца.

20.05.2021 - 13:47

Чатыры брыгады кветкаводаў прадпрыемства «Магілёўзелянбуд» працуюць над стварэннем летняга вобраза Магілёва. На гарадскія клумбы высаджваюць мільён кветак, якія вырасцілі вясной у цяплічным комплексе.

Разам з кветнікамі –вертыкальнае азеляненне плошчаў і мастоў. «Магілёўзелянбуд» пачаў працу па ўпрыгожванні кветкамі і азеляненні горада адразу пасля майскіх святаў.

19.05.2021 - 14:37

Пераможцаў адкрытага гарадскога конкурсу «Мы–сям’я Беларусі» ўзнагародзяць у Магілёве 20 мая. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры творчасці «Эверэст», на пляцоўцы якога ў 17.30 пачнецца другі этап спаборніцтва.

Удзельнікамі конкурсу маглі стаць маладыя сем’і абласнога цэнтра, якія маюць дзіця або дзяцей. Важная ўмова–узрост аднаго з бацькоў не павінен быў перавышаць 35 гадоў.

17.05.2021 - 14:59

У Магілёве 20 мая ў 17.30 пачнецца плогінг-забег. Працягласць маршруту – каля 3 км. Старт ад вуліцы Турава (паркоўка на месцы былога міні-рынку).

Дабрацца да месца збору можна аўтобусамі № 24 і № 28, прыпынак «Вуліца Турава».

Удзельнічаць у забегу могуць усе жадаючыя –неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Усе падрабязнасці аб туры і рэгістрацыя тут: http://ploggingby.tilda.ws/ploggingtour.

17.05.2021 - 14:54

Падключэнне індывідуальных жылых дамоў да электрычных сетак і выкарыстанне электрычнай энергіі для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы – тэма спецыяльнага выпуску праграмы «Прамая лінія: дамашняя электрычнасць».

Эфір на «Беларусь 4»Магілёў»у аўторак, 18 мая, у 18.40. Тэлефоны студыі: (80222) 70-70-59, 71-25-55.

14.05.2021 - 16:57

Рэгіянальны форум «Беларуская сям’я: учора, сёння, заўтра» пройдзе 15 мая ў Бабруйску пад эгідай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і, паведамілі ў ведамстве.

«Форум збярэ розныя пакаленні прадстаўнікоў сем’яў Магілёўскай вобласці: старэйшае пакаленне–бабулі і дзядулі, сярэдняе пакаленне–мамы і таты, малодшае – іх дзеці. Дыскусіі па пяці секцыях закрануць асноўныя пытанні жыцця сем’яў з акцэнтам на прадстаўнікоў рознага ўзросту», – расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.

14.05.2021 - 16:26

Ратавальнікі Магілёўшчыны падрыхтавалі відэаролік да Дня сям’і

13.05.2021 - 12:57

Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Ігар Іванавіч Драчоў 22 мая правядзе прамую тэлефонную лінію.

З 9.00 да 12.00 па тэлефоне (8 0222) 64 33 10 жыхары рэгіёна змогуць задаць пытанні, якія датычацца дзейнасці Дэпартамента, прадастаўляемых паслуг і іх кошту, патрабаванняў, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, яе перспектывах і развіцці.

 

07.05.2021 - 16:28

Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў правялі мітынг-рэквіем ля помніка батальёна міліцыі капітана Уладзімірава. Ва ўрачыстым мерапрыемстве напярэдадні Дня Перамогі прынялі ўдзел міністр унутраных спраў генерал-маёр міліцыі Іван Кубракоў, яго намеснікі, кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, начальнікі абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама, прадстаўнікі цэнтральнага апарата МУС, курсанты і выкладчыкі ведамасных навучальных устаноў, ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.

07.05.2021 - 15:17

Дзявяты па ліку фестываль у падтрымку сям’і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях» пройдзе 13–14 мая ў Бабруйску.

07.05.2021 - 15:03

Гэтым летам магілёўцу Андрэю Сямёнавічу Маісееву споўніцца 97 гадоў. Да ўрачыстасці яшчэ некалькі месяцаў, а Дзень Перамогі – зусім хутка. Са святам сёння цёпла павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і пажарнай службы магілёўскія ратавальнікі. Пад вокнамі кватэры заслужанага чалавека, які пражывае ў пяціпавярхоўцы на бульвары Юбілейны, духавы аркестр абласнога ўпраўлення МНС выканаў яго любімыя «Дзень Перамогі», «Тры танкісты», марш «Развітанне славянкі».

06.05.2021 - 12:34

Магілёўцы далучацца да міжнароднай акцыі «Сад памяці», якая пройдзе 7 мая ў парку Падміколле. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.

«Удзельнікамі акцыі стануць прадстаўнікі Рассупрацоўніцтва, актыўная моладзь горада і прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Магілёва. Усе разам мы высадзім 30 саджанцаў бэзу–беларускай і расійскай селекцыі», – расказала Ірына Сталярова.

05.05.2021 - 16:29

У Магілёўскай вобласці назвалі пераможцаў спаборніцтва сярод дзяржаўных СМІ па выніках працы за 2020 год.

Так, сярод рэдакцый абласных і гарадскіх сродкаў масавай інфармацыі пераможцам вызначана УКІП «Рэдакцыя газеты «Зямля і людзі».

Сярод рэдакцый раённых СМІ найлепшымі сталі: рэдакцыя Бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» (I месца), рэдакцыя раённай газеты «Сцяг Саветаў» (II месца), рэдакцыя раённай газеты «Сельскае жыццё»(III месца);

05.05.2021 - 15:36

З 90-гадовым юбілеем сёння ў Магілёўскім гарвыканкаме цёпла павіншавалі Лізавету Пятроўну Хомчанку. Ураджэнка Ленінграда (у дзявоцтве Хадасевіч) у гады Вялікай Айчыннай яна страціла ў блакадным горадзе спачатку бацьку, затым маці і дзядулю. Бацькоў забілі падчас бамбёжкі, дзядуля памёр ад голаду. У выніку засталася 10-гадовая дзяўчынка з трохгадовым братам на руках.

05.05.2021 - 11:55

Магілёўцаў запрашаюць далучыцца да акцыі «Беларусь памятае», якая адбудзецца 9 мая ў 10.00 на плошчы Славы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

04.05.2021 - 12:45

У Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў» з’явіўся свой сімвал – статуэтка. З гэтага года ён стане ўзнагародай для журналістаў рэгіёна ў намінацыі «За вернасць прафесіі». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў» Святлана Шутава.

03.05.2021 - 16:59

Архіўныя звесткі могуць стаць асновай устанаўлення новых фактаў і месцаў расстрэлаў мірных жыхароў у гады вайны. На гэта звярнуў увагу намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас чарговага пасяджэння абласной рабочай групы па расследаванні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.