19.08.2024 - 09:57
Падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў Магілёве ўстаноўлена раней невядомае месца пахавання мірных жыхароў. Вядуцца раскопкі, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
16.08.2024 - 16:06
Міністэрства інфармацыі дало старт прыёму заявак на штогадовы рэспубліканскі творчы конкурс «Крэпка сям'я - моцная дзяржава». Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
16.08.2024 - 15:21
Асабісты прыём грамадзян 23 жніўня з 10.00 да 13.00 у Магілёўскім раённым выканаўчым камітэце (г.Магілёў, вул.Чалюскінцаў, 63а) правядзе начальнік кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Мураўёў Аляксандр Аляксандравіч.
Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефонах: 8 (0222) 42-30-33, 8 (0222) 42-30-25.
Рэд.
15.08.2024 - 16:57
Да старту новага навучальнага года навучэнцы школ і гімназій атрымаюць усе запланаваныя да выдання падручнікі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі «Кніжныя навінкі да навучальнага года 2024 - 2025. Прапановы беларускіх выдавецтваў» заявіў начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч.
14.08.2024 - 19:30
Інструктыўна-метадычная нарада правяла сёння ў Магаблвыканкаме начальнік упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Наталля Дашкова. Мерапрыемства традыцыйна праходзіць напярэдадні адзінага дня інфармавання, які ў гэтым месяцы адбудзецца 15 жніўня.
13.08.2024 - 18:11
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, 17 жніўня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
13.08.2024 - 13:58
ФПБ адкрывае грамадскія прыёмныя па пытаннях цэн, наяўнасці і якасці тавараў у магазінах.
Заўвагі, пытанні, прапановы па ўдасканаленні сітуацыі на спажывецкім рынку можна агучыць падчас працы грамадскіх прыёмных па адрасе: г. Магілёў, зав. Камісарыяцкі, д. 5, каб.313.
Кожны першы чацвер месяца з 8:30 да 13:00;
Кожны трэці чацвер месяца з 14.00 да 17.30.
Таксама ў гэты час працуе тэлефон прафсаюзнага «народнага кантролю»: 8(0222) 33-00-66.
13.08.2024 - 09:19
У гэтым годзе ў межах капітальнага рамонту прыдамавых тэрыторый у вобласці запланавана зрабіць 99 гульнявых дзіцячых пляцовак. З іх ужо адкрыты 75. Больш за дзесятак — у Магілёве і ў Бабруйску, і больш за паўсотні — у гарадах і аграгарадках Магілёўскай вобласці. Новая дзіцячая пляцоўка адкрылася ў аграгарадку Пудоўня Дрыбінскага раёна.
08.08.2024 - 14:58
Вайсковая часць 63615 адзначыла 80-гадовы юбілей. У частцы знаходзіцца база захоўвання бранятанкавай маёмасці. Тут праводзяць дыягностыку тэхнікі, неабходны рамонт камплектаў.
08.08.2024 - 14:11
1 верасня ў Магілёве свае дзверы адчыніць спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў. Тут будуць рыхтаваць будучых абітурыентаў для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ведамства. Цяпер у ліцэі актыўна вядуцца будаўнічыя работы.
08.08.2024 - 13:59
У Магілёўскай вобласці працягваецца жніво. На раніцу 7 жніўня ўбрана 69 працэнтаў ад неабходных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана больш за 600 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць - 25 з паловай цэнтнераў з гектара. Паўднёвыя сельскія раёны набліжаюцца да завяршэння жніва: 89 працэнтаў прыбраў Кіраўскі раён, 88 працэнтаў - Асіповіцкі. Разам з сельскімі гаспадаркамі на жніве працуюць фермеры Магілёўшчыны. Наш рэпартаж - з Дрыбінскага раёна.
08.08.2024 - 11:45
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці, прайшло 7 жніўня ў Палацы культуры вобласці.
08.08.2024 - 10:58
Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 8 жніўня ўбрана 236 921 га, намалочана 604 474 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,5 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Уборка азімых рапсу і ячменю на Магілёўшчыне завершана. Так, азімага ячменю ўбрана 96 244 тоны, што складае 100,3 працэнта да плана, азімага рапсу - 91 638 тон.
08.08.2024 - 09:59
06.08.2024 - 15:41
Памяць Георгія Каніскага ўшанавалі малебнам у Магілёве. Набажэнства з нагоды кананізацыі прайшло ля помніка свяціцелю з удзелам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
06.08.2024 - 15:10
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З, склікаецца пазачарговая шостая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Паседжанне пройдзе 12 жніўня ў 13.30 у Магілёўскім аблвыканкаме (каб.245).
На сесіі будуць разгледжаны пытанні, якія патрабуюць аператыўнага прыняцця рашэнняў.
Рэд.
05.08.2024 - 16:11
Тэрміны збору брусніцы і журавін устаноўлены ў Магілёўскай вобласці. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У лясных масівах збор брусніцы дазволены з 8 жніўня, журавін - з 4 верасня. Збіраць ягады трэба спосабамі, якія не наносяць шкоды ягаднікам і не прыводзяць да іх знішчэння.
05.08.2024 - 15:18
Чарговы этап праекта «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства, Развіцця, Славы!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 17 жніўня. У гэты дзень удзельнікі адправяцца ў Бабруйск, каб наведаць найбуйнае прадпрыемства па вытворчасці шын, а таксама аб'екты культуры. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
02.08.2024 - 16:37
У Магілёўскім аблвыканкаме 12 жніўня з 12.00 да 13.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргей Міхайлавіч Масляк.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (0222) 71-32-55, 8 (0222) 32-67-43.
Рэд.
02.08.2024 - 11:39
Аўтобус № 13 едзе ад прыпынку «Вуліца Астроўскага», рухаецца па вуліцы Габроўскай, Пушкінскім праспекце, праязджае кольца мясакамбіната, прыпынак «Аўтобусны парк №1», ідзе па Гомельскай шашы, даязджае да прыпынку «Паварот на Вейна» і ідзе да прыпынку «Мебелаін», затым транспарт накіроўваецца да прыпынку «Аблгаз», выязджае на прыпынак «Бульвар Непакораных», праязджае ГЦ «Санта» і вяртаецца на вуліцу Астроўскага.