12.06.2023 - 10:59
Катанне на сапбордах і байдарках, наведванне аднаго з галоўных турыстычных гарадоў Беларусі - гэта толькі малая частка турыстычных актыўнасцей, якімі багатая Беларусь. У тым ліку і Магілёўская вобласць.
09.06.2023 - 19:44
Семінар-практыкум для галоўных спецыялістаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і членаў Маладзёжнага парламента пры абласным, гарадскіх і раённых Саветах дэпутатаў прайшоў 8-9 чэрвеня ў Магілёве. Удзел у ім прыняла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык
09.06.2023 - 18:11
Выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб 13 чэрвеня з 09.00 правядзе старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка ў Быхаўскім раённым выканаўчым камітэце.
Рэд.
09.06.2023 - 12:56
Фестываль дзіцячай міратворчасці «Дзеці за мір» прымаў Магілёў. Гэты фестываль - адзін з праектаў Беларускага фонду міра. У рамках яго падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу «Лепшы міратворчы праект школ свету». У абласны цэнтр з'ехаліся больш за сотню школьнікаў, каб прадставіць свае мірныя ініцыятывы.
05.06.2023 - 14:00
05.06.2023 - 09:18
На lll Форуме медыйнай супольнасці Беларусі ў Брэсце адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XIX Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». Усяго сёлета было пададзена больш за 400 заявак.
02.06.2023 - 11:28
III Форум медыйнай супольнасці Беларусі праходзіць у Брэсце. Яго тэма - кросмедыйная журналістыка: тэхналогія і інструментарый
02.06.2023 - 10:43
У Дзень абароны дзяцей у Магілёве адкрылі дзіцячую пляцоўку. А да Дня горада, ён адзначаецца 28 чэрвеня, іх колькасць вырасце да дванаццаці. На іх уладкаванне з абласнога бюджэту выдаткавана больш за адзін мільён шасцісот рублёў. З гарадскога бюджэту штогод выдзяляюцца сродкі на добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, але ў гэтым выпадку размова ішла аб бягучых рамонтах.
01.06.2023 - 16:55
Старт летняй аздараўленчай кампаніі-2023 урачыста дадзены на Магілёўшчыне. Падзея супала з адкрыццём першай змены аздараўленчага лагера «Крыніца», дзе ўсім дзецям рэгіёну пажадалі выдатна правесці летнія канікулы і адпачыць, каб поўнымі энергіі вярнуцца ў верасні за школьныя парты.
01.06.2023 - 16:18
01.06.2023 - 09:08
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне завяршаецца ў Беларусі. Падрабязнасці прыводзяцца на сайце РІКВ.
01.06.2023 - 08:53
31.05.2023 - 16:18
Па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці МНС і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці каманда «Радыё Магілёў» заняла 2-е месца ў намінацыі «За аператыўнасць і аб'ектыўнасць», у ліку лепшых аўтараў на 3-м месцы - адказны сакратар па выпуску газеты «Магілёўскія ведамасці» Марыя Юрчанка.
31.05.2023 - 12:43
Калі праехаць па цэнтральнай вуліцы Магілёва Першамайскай, становіцца зразумела, Магілёў - квітнеючы горад. Намаганнямі прадпрыемства па азеляненні і добраўпарадкаванні «Магілёўэеленбуд» да канца чэрвеня абласны цэнтр упрыгожаць 1 млн 250 тыс. аднагадовых кветак.
31.05.2023 - 12:32
У Магілёве на міні-кірмашы вакансій суіскальнікам прапануюць больш за 200 працоўных месцаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Мерапрыемства будзе арганізавана 8 чэрвеня з 11.00 да 12.00 па вул. Касманаўтаў, 17. Свабодныя вакансіі для суіскальнікаў падрыхтавалі адразу некалькі працадаўцаў. Якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні змогуць разгледзець больш за дзве сотні прапаноў.
31.05.2023 - 11:37
Сёння, 31 мая, у 16:30 пройдзе ўрачыстае адкрыццё першай змены ў раённым аздараўленчым лагеры «Каласок». Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Анжэла Бушмялёва, лагер гатовы да прыёму дзяцей у адпаведнасці з усімі патрабаваннямі, штат на летні перыяд укамплектаваны педагогамі, поварамі і іншымі работнікамі. Нядаўна пра гэта гаварылася на апаратнай нарадзе кіруючых працаўнікоў Магілёўскага райвыканкама.
31.05.2023 - 11:28
У Магілёўскай вобласці праіндэксаваны імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Гэта прадугледжана адпаведным рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 22 траўня 2023 года № 24-18. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» ўстаноўлены на ўзроўні 27,504.
30.05.2023 - 10:26
Абласны фестываль «Роднай зямлі шматгалоссе» пройдзе 30 мая ў магілёўскім парку культуры і адпачынку Паднікольле. Мерапрыемства збярэ больш за 1 тыс. школьнікаў з усяго рэгіёну, расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
30.05.2023 - 10:03
Проста «Космас»!
Адным з першых у рэспубліцы школьнікаў прыняў дзіцячы аздараўленчы лагер «Космас» у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Змена тут стартавала яшчэ ў суботу: 76 хлопчыкаў і дзяўчынак ад 6 да 14 гадоў заехалі ў лагер і ўжо паспелі адчуць смак летняй пары. Шум, дзіцячы смех, гульні на прыродзе - у памяшканнях нікога не заспець.
29.05.2023 - 14:59
За ЦЭ па рускай мове 100 балаў атрымалі 482 выпускнікі, па беларускай - 413. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.