RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

03.01.2019 - 10:59

Магілёўскія кандытары заваявалі медалі рознай вартасці на Кубку свету па кулінарным мастацтве ў Люксембургу. Сёння найлепшых узнагародзілі ганаровымі граматамі і падзякамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

03.01.2019 - 10:02

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары і абодва ў горадзе на Дняпры, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

03.01.2019 - 09:38

У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе ўстаноўлены новыя тарыфы на паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Адпаведнае рашэнне Магаблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу з 1 студзеня бягучага года.

03.01.2019 - 09:07

Падведзены вынікі конкурсу журналістаў па найлепшае асвятленне ў 2018 годзе ў сродках масавай інфармацыі тэмы «Бежанцы і асобы без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», які праводзіўся з 14 мая па 30 лістапада. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследчых інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё».

02.01.2019 - 10:11

У Магілёўскай вобласці ў ноч на 1 студзеня прайшлі 192 навагоднія святочныя мерапрыемствы, у якіх прыняла ўдзел больш за 41 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сінкевіч.

27.12.2018 - 14:24

Прадстаўнікі Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі з падарункамі розныя дзіцячыя ўстановы вобласці.

26.12.2018 - 11:28

За выхадныя дні ў рэгіёне адбылося 6 пажараў. Не абышлося без гібелі людзей, паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

26.12.2018 - 10:31

Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 снежня намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Уладзіміравіч Давыдаў.

22.12.2018 - 16:34

У межах агульнарэспубліканскай акцыі «Прафсаюз – дзецям» Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў аказала спонсарскую дапамогу Бабруйскай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху.

22.12.2018 - 14:09

Паўтоны цукерак раздадуць удзельнікам абласной прафсаюзнай ёлкі ў якасці салодкага навагодняга падарунка. Мерапрыемства адбудзецца 27 снежня ў Палацы культуры вобласці ў межах традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям». Дзяцей чакае займальнае прадстаўленне са Снягуркай і Дзедам Марозам, а таксама навагодняя казка.

22.12.2018 - 09:29

Намеснік старшыні «Беллеспаперапрама» Генадзь Дзікавіцкі падчас акцыі «Нашы дзеці» наведаў Бабруйскую дзяржаўную спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху і павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

У інтэрнаце навучаецца і пражывае больш за 100 вучняў з розных гарадоў і пасёлкаў Магілёўскай вобласці. Школе, у якой дзеці знаходзяцца кругласутачна, ад канцэрна прадастаўлена корпусная і мяккая мэбля вытворчасці ААТ «Івацэвічдрэў».

21.12.2018 - 08:23

Праца, паўсядзённыя справы і клопаты не заўсёды даюць нам магчымасць сачыць за навінамі і падзеямі, якія адбываюцца не толькі ў грамадстве, але і ў горадзе. Таму добра, што на прадпрыемствах праходзяць адзіныя дні інфармавання, на якіх можна задаць пытанні спікерам і вырашыць набалелыя праблемы.

04.12.2018 - 11:32

У Магілёўскай вобласці стартаваў дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.

04.12.2018 - 11:26

Тэлефонную лінію па пытаннях перавышэння тэмпературы ўнутры жылых памяшканняў адкрыла абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела абласнога ўпраўлення Эма Урублеўская.

Жыхары рэгіёна могуць паведаміць аб некамфортнай тэмпературы ў кватэрах у ацяпляльны перыяд па тэлефоне 8 (0222) 60 02 81.

30.11.2018 - 09:47

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 10 снежня правядзе прамыя лініі па ўсіх напрамках дзейнасці. 

На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:

– старшыня камітэта Святлана Пятроўна Тарасенка з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 32 67 42;

09.11.2018 - 14:07

Міжнародны дзень энергазберажэння ў Магілёве адзначаць тэматычным мерапрыемствам у ГЦ «Парк Сіці». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Эма Урублеўская. 

06.11.2018 - 16:46

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 7 лістапада. Акцыя прымеркавана да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

Гандлёвымі аб’ектамі рэгіёна пакупнікам будуць прапанаваны зніжкі на асобны асартымент харчовых і нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 50%.

22.10.2018 - 06:17

Устаноўлены агульныя патрабаванні да памяшканняў, у якіх размяшчаецца служба «адно акно», а таксама да дзелавога стылю адзення работнікаў службы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 741 ад 17 кастрычніка 2018 года.

17.10.2018 - 10:30

У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

05.10.2018 - 11:46

Арганізацыі рэгіёна запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе экалагічных ініцыятыў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Ініцыятывы павінны спрыяць павышэнню працоўнага патэнцыялу беларускіх арганізацый у экалагічных пытаннях, пашырэнню практыкі вядзення экалагічна ўстойлівай дзейнасці. Мэта конкурсу – падтрымка канкрэтных мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці.