RU BY EN 中文
Twitter Instagram

моладзь Subscribe to RSS - моладзь

25.01.2021 - 15:44

На Магілёўшчыне стартуе рэгіянальная дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя», накіраваная на аказанне дапамогі бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулках, на ператрымцы ў валанцёраў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласнога камітэта ГА «БРСМ».

15.01.2021 - 12:31

У Магілёўскай вобласці падведзены вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магаблвыканкама.

Як расказалі ва ўпраўленні, трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў у перыяд з 11 па 14 студзеня 2021 г.

Усяго ў алімпіядах прынялі ўдзел 953 навучэнцы з усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.

13.01.2021 - 15:27

Магілёўская моладзь прымае выклік «Прыбярэм снег разам» у моладзі з Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ».

«Чэлендж будзе доўжыцца да заканчэння зімовага перыяду. Валанцёры БРСМ і прадстаўнікі МААП дапамогуць у расчыстцы тэрыторыі ад снегу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям, інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян», – падзяліліся суразмоўцы.

13.01.2021 - 15:03

Амаль тысяча навучэнцаў з усёй вобласці змагаецца за права паехаць на рэспубліканскую алімпіяду па вучэбных прадметах.

13.01.2021 - 11:34

У панядзелак, 18 студзеня, у абласным цэнтры творчасці адбудуцца 2-і і 3-і адборачныя этапы адукацыйнай змены Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па тэхнічным кірунку Сяргей Дарасевіч.

Як растлумачыў суразмоўца, адукацыйная змена Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка праводзіцца па трох напрамках – зялёная хімія, робататэхніка, інфармацыйныя і камп’ютарныя тэхналогіі. Да ўдзелу ў ёй запрашаліся юнакі і дзяўчаты з 9 па 11 клас.

05.01.2021 - 14:41

У сераду, 6 студзеня, у рэгіёне пройдуць фінальныя мерапрыемствы абласной дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА «Цуды на Каляды». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».

Так, у Чэрыкаўскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для навучэнцаў пройдзе навагодняя забаўляльная праграма з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі з уручэннем падарункаў, сабраных падчас акцыі.

30.12.2020 - 10:28

Беларусі патрэбен мір. Такім меркаваннем падзяліўся студэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Дзмітрый Кліменка, які ўдзельнічаў у Беларускім навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці.

Студэнт расказаў, што заўсёды важны дыялог, падчас якога абмяркоўваюцца ўсе пытанні. Ён перакананы, што сітуацыя, якая зараз у краіне, стабілізуецца, і Беларусь працягне сваё развіццё ў спакойнай абстаноўцы.

22.12.2020 - 11:59

Абласная маладзёжная акцыя рэспубліканскага праекта «Памяць сэрца» пройдзе ў Магілёве 23 снежня. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

Мерапрыемства стартуе ў 11.30 на плошчы Славы. Дзеці выкладуць запаленымі лампадкамі словы «Памяць сэрца», ушануюць хвілінай маўчання памяць пра подзвіг магіляўчан у гады Вялікай Айчыннай вайны, ускладуць кветкі да Вечнага агню.

18.12.2020 - 16:38

У абласным цэнтры творчасці падвялі вынікі рэгіянальнага этапу традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка». Пра гэта паведаміла загадчык спартыўна-тэхнічнага аддзела ўстановы адукацыі Вольга Патапава.

На конкурс быў прадстаўлены 371 экспанат у дзесяці намінацыях: «Дызайн-Ёлка», «Хайтэк-Ёлка», «Альтэрнатыўная ёлка», «МультымедыяЁлка», «РэтраЁлка», «Ёлка-трансформер», «Калядная кампазіцыя», «Навагодні сувенір», «Святочныя ўпрыгожванні», «Сімвал 2021 года».

18.12.2020 - 15:48

Выпускнік Вяйнянскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Мікіта Гізоўскі заняў трэцяе месца на рэспубліканскай алімпіядзе па фінансавай граматнасці. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй заключны тур конкурсу для вучняў 10-х і 11-х класаў прайшоў дыстанцыйна.

У фінал алімпіяды, арганізаванай Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі, выйшаў 21 удзельнік.

18.12.2020 - 14:57

Аддзел турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій абласнога цэнтра творчасці ў анлайн-рэжыме правёў адкрытае першынство Магілёўскай вобласці па тэхніцы турызму (завязванне насілак і кокана).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 48 вучняў з 12 каманд устаноў адукацыі Быхаўскага, Горацкага, Глускага, Крычаўскага, Касцюковіцкага, Клімавіцкага, Кіраўскага, Асіповіцкага, Чэрыкаўскага раёнаў, гарадоў Бабруйск і Магілёў.

17.12.2020 - 13:54

У Магілёве 22 снежня адбудзецца электронны міні-кірмаш вакансій для часовай занятасці навучэнскай і студэнцкай моладзі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.

16.12.2020 - 15:01

Рэгіянальны фінал рэспубліканскага моладзевага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» пройдзе ў Магілёве ў анлайн-фармаце. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ», які пры падтрымцы аблвыканкама выступае арганізатарам мерапрыемства.

11.12.2020 - 14:47

Моладзь Магілёўскай вобласці прадставіла на конкурс фатаграфій-матыватараў «Дом наш, ласкаю сагрэты» больш за 550 работ. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і моладзевымі грамадскімі арганізацыямі ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Алена Кавалёва.

Творчае спаборніцтва праводзілася сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэгіёна ў 4 намінацыях: «Духоўна-культурная спадчына Беларусі», «Чалавек і яго справа», «Партрэт сучасніка» і «Прырода Беларусі».

09.12.2020 - 15:39

Байцамі студатрадаў у Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе стала амаль 3 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі падчас злёту студэнцкіх атрадаў.

08.12.2020 - 15:26

Рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі» раскрывае творчы патэнцыял моладзі. Такім меркаваннем падзяліўся першы сакратар Магілёўскага гаркама ГА «БРСМ» Сяргей Чычоў падчас гарадскога этапу конкурсу, які прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.

08.12.2020 - 14:23

Абласны злёт студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы» адбудзецца 9 снежня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

Хлопцы і дзяўчаты прымуць удзел у майстар-класе «Моладзевае лідарства: сучасны погляд», самапрэзентацыі «Я ў атрадзе!». Таксама запланавана ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, падчас якой узнагароды атрымаюць найлепшыя камандзіры, камісары, байцы студэнцкіх атрадаў, штабы працоўных спраў устаноў адукацыі і наймальнікі Магілёўскай вобласці.

07.12.2020 - 10:45

Моладзь Магілёва прадставіць на гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» 13 праектаў. Прэзентацыя адбудзецца 8 снежня ў 11.00 на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Пра гэта паведамілі ў ГК ГА «БРСМ». 

07.12.2020 - 10:19

Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартуе ў Магілёўскай вобласці сёння. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

26.11.2020 - 10:21

Навучэнец Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгенія Глебава Ягор Дудко стаў уладальнікам гран-пры II Міжнароднага конкурсу юных вакалістаў імя Ф. Шаляпіна. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева.