04.09.2018 - 11:06
Актывісты БРСМ добраўпарадкуюць крыніцу каля пасёлка Ямніца ў Магілёўскім раёне. Мерапрыемства адбудзецца ў межах абласнога моладзевага праекта «Добрыя справы – табе, мая малая радзіма!», паведамілі карэспандэнту сайта ў рэгіянальнай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
31.08.2018 - 17:00
Сто пяцьдзясят курсантаў першага курса Магілёўскага інстытута МУС Беларусі сёння прынялі прысягу на вернасць Радзіме і беларускаму народу. Урачыстая цырымонія адбылася на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» ў Магілёўскім раёне.
31.08.2018 - 14:01
Першы званок у Магілёўскай вобласці празвініць для 11 тыс. першакласнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
«Гэта прыкладна столькі ж хлопчыкаў і дзяўчынак, як і ў мінулым годзе. Усяго ж у рэгіёне сядуць за парты 110 тыс. навучэнцаў. У дзясяты клас пойдзе 6 тыс. чалавек», – расказаліва ўпраўленні.
30.08.2018 - 09:01
Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі аб’яўляе аб правядзенні ў 2018/2019 навучальным годзе XII Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых і маладзёжных праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон – 2018».
28.08.2018 - 11:02
Курсанты Магілёўскага інстытута МУС рыхтуюцца да прыняцця прысягі на вернасць Радзіме і беларускаму народу. Урачыстая цырымонія адбудзецца 31 жніўня ў 11.00 на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле», паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове адукацыі.
На святочнае мерапрыемства запрошаны кіраўнікі праваахоўных органаў, духавенства, а таксама сваякі і знаёмыя будучых супрацоўнікаў розных падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў нашай краіны.
23.08.2018 - 09:39
Працягнуты тэрміны прыёму дакументаў для асоб, якія паступаюць для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў 2018 годзе, да поўнага ўкамплектавання вучэбных груп дзённай формы навучання. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Удакладненую інфармацыю пра тэрміны прыёму дакументаў можна атрымаць у прыёмных камісіях устаноў прафесійнай адукацыі.
22.08.2018 - 08:59
У Магілёўскай вобласці зацверджаны план мерапрыемстваў па святкаванні 100-годдзя ВЛКСМ. Ён быў прыняты на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да юбілейнай падзеі, паведамілі карэспандэнту сайта ў абкаме ГА «БРСМ».
14.08.2018 - 15:30
Летняя школа NEXT «Прыродныя рашэнні для разумных гарадоў» адкрыецца 15 жніўня ў Беларуска-Расійскім універсітэце. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БРУ.
Праект арганізаваны пры падтрымцы Міжнароднага Вішаградского фонду, праграмы Еўрапейскага Саюза Erasmus+ і ERA-NET Smart Urban Futures, праграмы Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD).
14.08.2018 - 12:07
Адкрыты турыстычны злёт актыву пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» «BRSM-fest.by» пройдзе 17-19 жніўня ў вёсцы Галынец на беразе Лахвы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла в. а. першага сакратара грамадскай арганізацыі Вікторыя Цыганова.
14.08.2018 - 08:25
Уступная кампанія на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі завяршаецца ў Беларусі 17 жніўня, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.
10.08.2018 - 13:31
Магілёўскі інстытут МУС захоўвае свае пазіцыі ў міжнародным рэйтынгу Webometrics і ўжо трэці справаздачны перыяд запар апярэджвае ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі, якія рыхтуюць спецыялістаў для арганізацыі бяспекі нашай краіны. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Любоў Шумілка.
У якасці аднаго з крытэрыяў дзейнасці ўстаноў вышэйшай адукацыі ў цяперашні час выкарыстоўваецца яго пазіцыя ў міжнародных рэйтынгах.
07.08.2018 - 10:43
Расклад чвэрцяў і канікул 2018/2019 навучальнага года вызначаны ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны: першая чвэрць – з 1 верасня па 27 кастрычніка 2018 года; другая – з 8 лістапада па 22 снежня 2018 года; трэцяя – з 8 студзеня па 23 сакавіка 2019 года; чацвёртая – з 1 красавіка па 31 мая 2019 года.
06.08.2018 - 10:34
Старшакласнікі змогуць праходзіць прафпадрыхтоўку ў ССНУ і ВНУ. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 2 жніўня 2018 года №575, паведамляе сайт урада.
У Палажэнне аб бесперапынным прафесійным навучанні па прафесіях рабочых ўключаны новыя нормы. Яны ўстанаўліваюць магчымасць арганізацыі працоўнага навучання для вучняў X-XI (XII) класаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі праз прафпадрыхтоўку не толькі ў агульнаадукацыйных установах.
06.08.2018 - 08:55
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі 6 жніўня афіцыйна завяршаюць уступную кампанію.
ВНУ праводзяць адкрытыя пасяджэнні прыёмных камісій па залічэнні на дзённае і завочнае аддзяленні студэнтаў-платнікаў. На сайтах устаноў можна будзе знайсці поўныя спісы першакурснікаў.
Прыём дакументаў на платную форму навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі завяршыўся 4 жніўня.
03.08.2018 - 11:19
Больш за 700 школьнікаў Магілёва працаўладкаваны ў час летніх канікул. Для забеспячэння другаснай занятасці непаўналетніх у летні перыяд ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама выдзеліла больш як Br150 тыс.
Напрыклад, цэнтру творчасці «Эверэст» накіравана на асваенне каля Br7 тыс. Частка сродкаў пайшла на набыццё матэрыялаў, астатняе – на заработную плату падлеткам.
25.07.2018 - 15:24
Адкрыты раённы пікнік для байцоў студэнцкіх і валанцёрскіх атрадаў арганізуюць 1 жніўня ў Магілёве. Мерапрыемства пройдзе з 12.00 да 17.00 на пляжы каля ракі Днепр, паведамілі карэспандэнту сайта ў гарадскім камітэце ГА «БРСМ».
Пікнік прымеркаваны да прафесійнага свята, якое студэнцкія працоўныя атрады адзначаюць 1 жніўня. Таму дзень пройдзе пад дэвізам «Труд - крут!» і будзе напоўнены не толькі прадуктыўнай працай, але і весялосцю.
25.07.2018 - 12:35
У ВНУ Магілёва падвялі вынікі ўступнай кампаніі на бюджэтныя месцы.
У Беларуска-Расійскі ўніверсітэт на дзённае навучанне дакументы падалі 354 абітурыенты. Найбольш запатрабаванай аказалася спецыяльнасць «Транспартная лагістыка» - 3,7 чалавека на месца. На завочную форму навучання дакументы падалі 65 абітурыентаў. Самы вялікі конкурс быў на спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» - 13,1 чалавека на месца.
24.07.2018 - 12:24
Расійска-Беларускім фестывалі сучаснай творчасці «Насустрач да зорак». Мерапрыемства адбудзецца 26-29 жніўня на базе аздараўленчага цэнтра «Галоеўка» Смаленскай вобласці.
Фестываль праводзіцца з мэтай падтрымкі і папулярызацыі сучаснай творчасці сярод дзяцей і моладзі Саюзнай дзяржавы. Плануецца, што ён збярэ больш за 150 прадстаўнікоў творчай моладзі з рэгіёнаў Расіі і Беларусі па напрамках вакал і харэаграфія. Экспертамі стануць знакамітыя выкладчыкі расійскіх федэральных праектаў.
20.07.2018 - 11:53
Кінатэатр «Ветразь» запрашае юных магілёўцаў на кінавідэамерапрыемства «Краіна шчаслівага дзяцінства». Свята пачнецца 23 ліпеня ў 10.00, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай працы Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».
20.07.2018 - 08:48
Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы Беларусі сёння пачынаюць прыём дакументаў.
Прымаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў, якія маюць агульную базавую адукацыю, будуць па 3 жніўня. На платныя месцы тэрмін падачы ўстаноўлены па 14 жніўня. Здаць уступныя іспыты яны змогуць 4-8 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 10 жніўня, на платнай аснове - па 16 жніўня.