RU BY EN 中文
Twitter Instagram

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

28.01.2022 - 15:00

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Выступленне кіраўніка дзяржавы пачалося ў 11.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства вялася па тэлебачанні і радыё.

Тэлевізійную версію паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

28.01.2022 - 10:50

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

27.01.2022 - 10:05

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

26.01.2022 - 14:40

Первое заседание областной комиссии по референдуму прошло сегодня в Могилеве. Ее председателем избран Валерий Берестов, заместителем председателя – Николай Коротин, секретарем – Дмитрий Тимофеенко.

24.01.2022 - 09:56

Урачыстая цырымонія адкрыцця выставачных праектаў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, адбылася ў Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленікава 21 студзеня.
«Сёння мы даём старт тым мерапрыемствам, якія будуць праходзіць у Магілёўскай вобласці на працягу года. Гэта мерапрыемствы рознай накіраванасці, аднак аснова ўсіх праграм – захаванне гістарычнай памяці нашай краіны, нашай дзяржавы. Бо яна мае вельмі багатую гісторыю. І мы павінны ёй ганарыцца, памятаць пра тых, хто ўнёс у яе свой уклад, – адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. – Асобнае месца ў ёй займае тэма Вялікай Айчыннай вайны».

21.01.2022 - 09:20

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ № 14 «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года.

20.01.2022 - 11:42

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся ўчора з актывамі Горацкага і Дрыбінскага раёнаў.

18.01.2022 - 11:16

Прапановы, якія паступілі ў ходзе ўсенароднага абмеркавання праекта змяненняў у Канстытуцыю Беларусі сёння абмяркоўваюць на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Як інфармуе Telegram-канал «Пул Першага», усяго на гэты момант паступіла каля 6 тыс. прапаноў. «Сёння Прэзідэнт збірае членаў Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы. Усё яшчэ раз дэталёва прааналізуюць», - інфармуе рэсурс.

17.01.2022 - 12:42

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 студзеня намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

13.01.2022 - 14:40

У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій Магілёва прайшоў адкрыты дыялог «Сіла Асноўнага Закона». Маладыя людзі: школьнікі, студэнты, рабочая моладзь – усяго каля 150 чалавек – абмеркавалі з экспертамі змены і дапаўненні ў Канстытуцыю.

12.01.2022 - 17:19

Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас сустрэчы з актывам Круглянскага раёна. Ён адзначыў, што трывалая канстытуцыйная прававая аснова дазваляе забяспечыць стабільнасць і эфектыўнасць перамен у прававым полі, улічваючы і палітычную барацьбу. Такі фармат зносін з актывам невыпадковы – прадыктаваны важнасцю задач па падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму.

11.01.2022 - 13:28

У Магілёве сёння адкрыўся новы дзіцячы сад. З экалагічна чыстых матэрыялаў і са шматфункцыянальнымі памяшканнямі – падобны ёсць толькі ў Мінску. Для маладога мікрараёна Спадарожнік, які актыўна развіваецца і прырастае жыхарамі, гэта трэцяя дашкольная ўстанова. Яна расчыніла дзверы для 200 дзяцей, тым самым зняўшы пытанне крокавай даступнасці.

11.01.2022 - 11:10

Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

06.01.2022 - 18:38

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Па выніках 2021 года прысуджана пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне» за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Радзімы, умацаванню духоўных каштоўнасцей і ідэй міласэрнасці.

05.01.2022 - 12:11

Дзеючая Канстытуцыя выканала сваё прызначэнне. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на абласным семінары, які праходзіць у Магілёве ў гэтыя хвіліны, па актуальных пытаннях падрыхтоўкі і правядзення рэферэндума.

04.01.2022 - 12:33

Валерый Малашка: рэформа Канстытуцыі-гэта рух наперад

03.01.2022 - 12:45

Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвая і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.

31.12.2021 - 10:30

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з прадпрымальнікамі рэгіёна. Удзельнікамі мерапрыемства стала 150 прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальныя прадпрымальнікі, фермеры, уладальнікі аграсядзіб. Сход дзелавых колаў накіраваны на каардынацыю працы гэтых суб’ектаў і стварэнне выгадных умоў для ўзаемадзеяння з дзяржсектарам.

30.12.2021 - 17:09

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» патрабуе ўдзелу дарослых у лёсе дзяцей. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас наведвання дзіцячага дома сямейнага тыпу Святланы і Аляксандра Канаваленка ў аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна.

29.12.2021 - 16:39

У Магілёве прайшло абласное дабрачыннае дзіцячае свята з удзелам старшыні аблвыканкама.
Шчаслівыя ўсмешкі і забіяцкі дзіцячы смех напоўніў сёння Палац культуры вобласці, які сабраў больш за 600 хлапчукоў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў Прыдняпроўскага краю.