У Магілёве сёння адбылося ўручэнне абласных узнагарод па выніках правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Ушанаванне прайшло ў Палацы культуры вобласці.
Фестываль ужо даўно стаў не толькі нацыянальным брэндам, але і месцам сустрэчы прадстаўнікоў розных народаў. Сёлета галоўнай тэмай на купальскім свяце было трохгоддзе малой радзімы. «Хацеў бы выказаць словы падзякі ўсім, хто сабраўся ў гэтай зале, а ў вашай асобе працоўным калектывам арганізацый і прадпрыемстваў, жыхарам рэгіёна за ўдзел, уклад у арганізацыю ўнікальнага рэспубліканскага фестывалю, – адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. – Мерапрыемства прайшло годна, на высокім узроўні. Гэта адзначылі як госці, якія прыехалі ў Александрыю з усёй Беларусі, так і суседзі. Правядзенню «Купалля» папярэднічала вялікая праца, у якой былі задзейнічаны ўсе без выключэння: спецыялісты сфер культуры, адукацыі, гандлю, сувязі, транспартнікі і будаўнікі, праваахоўныя органы, МНС, медыкі, мясцовая ўлада, дэпутаты, жыхары Прыдняпроўскага краю. Вы зрабілі шмат для таго, каб грамадзяне Сінявокай ганарыліся сваёй краінай, яе талентамі і традыцыямі».
Кіраўнік рэгіёна ўручыў прадстаўнікам органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый і прадпрыемстваў, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята «Александрыя збірае сяброў», падзякі і ганаровыя граматы Магілёўскага аблвыканкама.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 16:25
04.08.2025 - 14:07
01.08.2025 - 10:37
Уборка азімага рапсу ў Магілёўскай вобласці перасягнула экватар
29.07.2025 - 09:47
Першыя сярод моладзі: экіпаж з Кіраўскага раёна намалаціў больш за 1 тыс. тон збожжа новага ўраджаю
25.07.2025 - 18:08