Рус Бел Eng 中文

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

09.04.2019 - 10:57

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 17 красавіка правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Шклоўскім раёне.

Прыём будзе праходзіць з 9.00 да 13.00 у будынку Гарадзішчанскага сельскага выканаўчага камітэта (аг. Гарадзішча, вул. Цэнтральная, д. 10).

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Шклове: (802239) 78-207, 78 -188.

03.04.2019 - 13:14

Ратавальнікі Магілёўскай вобласці 18 разоў за мінулыя суткі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

29.03.2019 - 13:02

У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 5 пажараў у Асіповічах, Бабруйскім, Быхаўскім, Горацкім і Магілёўскім раёне, 11 разоў ратавальнікі выязджалі натушэнне сухой расліннасці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

21.03.2019 - 09:16

Намеснік начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Васіль Яўгенавіч Астрашапкін 29 сакавіка правядзе прыём грамадзян у Бялынічах.

З 10.00 да 12.00 ён будзе прымаць жыхароў раёна ў кабінеце № 21 Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.

20.03.2019 - 11:15

Адукацыйны курс «Як на зямлі зарабіць грошы» стартуе ў Крычаве 22 сакавіка, паведамілі ў бізнэс-інкубатары «Моладзевая сацыяльная служба».

07.03.2019 - 09:02

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Іванавіч Русы 14 сакавіка з 11.00 да 12.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме (вул. Кастрычніцкая, д. 3, кабінет 28).

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне ў Слаўгарадзе (802246) 79 685 альбо па адрасе: Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, д. 3, кабінет 11.

04.03.2019 - 15:04

У Магілёўскай вобласці ў мінулым годзе зарэгістравана 209 суб’ектаў аграэкатурызму, што на 8%, або на 17 сельскіх сядзіб больш, чым у 2017-м. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Найбольш актыўна развіваецца аграэкатурызм у Быхаўскім (35 аграсядзіб), Магілёўскім (35), Асіповіцкім (34), Бабруйскім (22) і Слаўгарадскім (17) раёнах. У мінулым годзе аграсядзібамі прынята больш за 43,9 тыс. турыстаў, заключана 9830 дагавораў, атрымана Вг1,7 млн за прадастаўленыя паслугі ў сферы аграэкатурызму.

25.02.2019 - 13:56

Другі рэспубліканскі форум пчаляроў збярэ вопытных і паынаючых спецыялістаў па гадоўлі пчол 1-2 сакавіка ў Крычаве, у праграме мерапрыемства-майстар-класы, віктарына, круглы стол, выстава, дэгустацыя. Пра гэта паведамілі ў КУП «Моладзевая сацыяльная служба».

21.02.2019 - 08:30

На базе 51-й артылерыйскай брыгады Асіповіцкага раёна прайшлі зборы «Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь» са старшынямі выканаўчых камітэтаў абласцей (Мінска) і іх намеснікамі, якія курыруюць пытанні тэрытарыяльнай абароны.

19.02.2019 - 11:05

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла в. а. старшага інспектара Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Ганна Сташкевіч.

14.02.2019 - 14:48

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС.

12.02.2019 - 13:56

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага разгледзеў кадравыя пытанні.

12.02.2019 - 08:07

Зноў адкрылася днямі спартыўная зала ў сацыяльным цэнтры аграгарадка Антонаўка Чавускага раёна. Адкрыццё адзначылася таварыскім валейбольным матчам паміж камандамі жыхароў Антонаўкі і суседняга аграгарадка Каменка. Падчас гульні не пуставалі і глядацкія месцы – 40 балельшчыкаў прыйшлі падтрымаць мясцовых валейбалістаў-аматараў.

07.02.2019 - 09:45

Увесь люты ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя працы.

За гадзіну да пачатку падрыву тут падымаецца чырвоны сцяг і выстаўляецца ачапленне, за 10 мін. – раздаецца гукавы сігнал аўтамабіля або ўдары ў гільзу працягласцю 2-3 мін.

У адзначаны час катэгарычна забараняецца з’яўленне людзей, праезд тэхнікі, выгул жывёлы і вытворчасць сельгасработ на тэрыторыі палігона радыусам не менш за 2 км.

07.02.2019 - 09:12

Рамонтныя работы ў Асіповіцкай СШ №4 плануецца завяршыць да верасня 2019 года. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі Асіповіцкага райвыканкама.

07.02.2019 - 08:49

Пяць гарадоў Беларусі ў 2018 годзе распрацавалі планы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у адпаведнасці з міжнароднай ініцыятывай «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі». У іх ліку Клічаў, Краснаполле і Быхаў, паведамілі ў МГА «Экапартнёрства».

05.02.2019 - 09:54

У шасцікватэрным двухпавярховым жылым доме ў вёсцы Родня Клімавіцкага раёна абрынуўся дах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Каля 18.00, знаходзячыся ў сябе дома, жыхары кватэр №2 і №3 пачулі падазроны трэск. Выйшаўшы на вуліцу, яны ўбачылі, што на плошчы ў 25 м на драўлянае перакрыцце абрынуўся шыферны дах. Ніхто не пацярпеў. У доме толькі гэтыя дзве жылыя кватэры, астатнія не эксплуатуюцца.

04.02.2019 - 14:11

Зоны, свабодныя ад курэння, устаноўлены ў Глуску. Такім чынам працягваецца рэалізацыя пачатага ў 2017 годзе праекта «Глуск – здаровы гарадскі пасёлак».

30.01.2019 - 08:51

У Слаўгарадзе прайшла канферэнцыя, прысвечаная пачатку рэалізацыі мерапрыемстваў праекта па сеткавым узаемадзеянні для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Пра гэта паведамілі ў Слаўгарадскім райвыканкаме.

Праект будзе рэалізаваны Слаўгарадскім райвыканкамам сумесна з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім, Чэрыкаўскім раённымі выканаўчымі камітэтамі і Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый.

28.01.2019 - 14:03

Распрацаваны пратакол даручэнняў старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Даманеўскага гаспадарчым структурам і службовым асобам Асіповіцкага раёна.

Дакумент складзены па выніках праведзенай раней сустрэчы Уладзіміра Даманеўскага з актывам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, суб’ектамі гаспадарання і бізнесу Асіповіцкага раёна.

Старонкі