13.10.2025 - 10:49
Ушанаваць памяць польскіх і савецкіх воінаў і абвергнуць ілжывыя звесткі ў інтэрнэце - менавіта таму польская дэлегацыя прыехала ў Леніна. Пра гэта расказаў дырэктар Польскага дома ў Магілёве Юрый Журавовіч падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 82-й гадавіне бітвы пад Леніна.
10.10.2025 - 10:34
Жыхары невялікага райцэнтра - Глуска - разам добраўпарадкоўваюць малую радзіму. Цэнтральны парк - упадабанае месца адпачынку гараджан - актыўна прырастае новымі ўслончыкамі. Гэта не проста лавачкі, на якіх можна прысесці і адпачыць, а сапраўдныя арт-аб'екты. Іх вырабляюць і ўстанаўліваюць па ўласных эскізах мясцовыя прадпрыемствы, арганізацыі.
07.10.2025 - 15:10
У Слаўгарадзе з'явіцца сучасны басейн, зараз ідзе яго добраўпарадкаванне. Пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы Слаўгарадскага раёна Павел Зарэцкі.
04.10.2025 - 12:15
Сталіцай фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» у Магілёўскай вобласці сёлета стаў Крычаў. Галоўная сцэнічная пляцоўка разгарнулася на плошчы насупраць будынка райвыканкама, тут жа шумяць песнямі і скокамі падворка, якія прадстаўляюць кожны раён, а па ўсёй вуліцы Савецкай расцягнуліся гандлёвыя рады, інтэрактыўныя пляцоўкі, горад майстроў.
04.10.2025 - 11:30
У ААТ «Любінічы-Агра» Шклоўскага раёна поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў. Пад культуру ў гаспадарцы адведзена 450 га. На сёння ўбрана каля 40 працэнтаў пры ўраджайнасці звыш 600 ц/га.
04.10.2025 - 11:13
Сталіца галоўнага свята хлебаробаў Магілёўскай вобласці сёлета - горад Крычаў. Ушаноўваць працаўнікоў вёскі і святкаваць заканчэнне жніва - добрая беларуская традыцыя. Дарэчы, аналагаў такому маштабнаму святкаванню няма на ўсёй постсавецкай прасторы. І, вядома, Дажынкі-гэта заўсёды абнаўленне горада, які іх прымае. Можна сказаць, новы этап у ягоным жыцці і жыцці мясцовых жыхароў. Свайго роду -маштабны падарунак за працу на працягу ўсяго аграрнага года.
01.10.2025 - 07:45
Пошукавы клуб «Вікру» завяршыў вахту памяці ў Слаўгарадскім раёне. Паднялі астанкі 29-ці байцоў, якія вызвалялі Беларусь у 1943 годзе. І ўжо эксперты змаглі прачытаць яшчэ адно імя байца, які па ўсіх дакументах лічыцца знікшым без вестак. Гэта лейтэнант Эйдус Аляксандр Якаўлевіч, ураджэнец Віцебска, 1919 года нараджэння. Цяпер пошукавікі шукаюць яго сваякоў.
23.09.2025 - 13:10
Беларусь з'яўляецца прыкладам дзяржавы, дзе поліканфесійнасць не раз'ядноўвае грамадства, а працуе на захаванне міру, згоды і стабільнасці. Дзе паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў пануе ўзаемная павага. Аб гэтым гаварыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, які наведаў сёння, 23 верасня, з рабочым візітам Магілёўскую вобласць.
23.09.2025 - 11:45
Сувязь дэпутатаў з народам і сваімі выбаршчыкамі павінна дакладна прасочвацца, дэпутаты павінны быць заўважнымі ў грамадстве. Такое меркаванне выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка ў Бабруйску на сустрэчы з дэпутацыяй Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці і кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама.
23.09.2025 - 11:41
Выезды, сустрэчы і мерапрыемствы, прыёмы грамадзян - такі фармат працы прыярытэтны ў працы дэпутатаў у сваіх акругах. Такую думку выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка ў Бабруйску на сустрэчы дэпутацыі Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці з кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама.
Асноўны напрамак дзейнасці дэпутацкага корпуса - гэта работа ў выбарчых акругах: выезды, удзел у мерапрыемствах, прыёмы грамадзян, лічыць Ігар Сергяенка:
23.09.2025 - 11:31
У 2025 годзе ў Беларусі адбыўся першы выпуск профільных інжынерных класаў. Два гады таму іх адкрылі спецыяльна для старшакласнікаў, якія хочуць звязаць сваё жыццё з тэхнічнымі спецыяльнасцямі. Цяпер па ўсёй краіне ва ўстановах адукацыі дзейнічаюць больш за паўтысячы такіх класаў. А ў гімназіі №3 горада Бабруйска імя Мітрапаліта Філарэта пайшлі далей і арганізавалі дадатковую профільную падрыхтоўку сваіх навучэнцаў па тэхнічнай накіраванасці.
19.09.2025 - 14:52
Начальнік галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама Ірына Міхайлаўна Петручэня правядзе 26 верасня выязны асабісты прыёмам грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Прыём грамадзян будзе праходзіць з 9.00 да 10.00 па адрасе: г.Быхаў, вул. Леніна, д. 31.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (02231) 79 640.
19.09.2025 - 13:20
Першы ў Магілёўскай вобласці падатковы клас адкрыўся 18 верасня ў Бабруйскай школе №34. Пра гэта расказалі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр па падатках і зборах Дзмітрый Кійко, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын, начальнік інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці Алена Бода.
19.09.2025 - 09:50
Дзіцячы эканамічны форум з прэзентацыяй арыгінальных праектаў навучэнцаў устаноў адукацыі прайшоў сёння ў Магілёўскім раёне.
Форум праходзіць ужо пяты раз і па традыцыі стаў часткай інвестыцыйнага форуму «Магілёўскі раён - тэрыторыя магчымасцяў». Яго ўдзельнікі - навучэнцы сярэдніх і выхаванцы дашкольных адукацыйных устаноў раёна. Сёлета перад хлопцамі стаяла няпростая задача - прадставіць праекты з эканамічным эфектам, якія адлюстроўваюць сувязь з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
16.09.2025 - 12:34
Пошукавая экспедыцыя «Проня-2025» пройдзе ў Слаўгарадскім раёне з 17 па 26 верасня. Па словах кіраўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Вікру» Мікалая Барысенкі, для якога пошук зніклых без вестак у гады Вялікай Айчыннай і абарона гістарычнай праўды сталі справай жыцця, працаваць яны будуць на месцах кровапралітных баёў 1941 года і 1943-га. Афіцыйнае адкрыццё экспедыцыі адбудзецца 18 верасня ў вёсцы Рабавічы, каля мемарыяльнага знака - на месцы расстрэлу мірных жыхароў і ваеннапалонных.
16.09.2025 - 10:44
На Клімаўшчыне працягваецца актыўная ўборка кукурузы. У рамках рабочай паездкі ў рэгіёны старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка наведаў Клімавіцкі раён і павіншаваў перадавікоў уборачнай кампаніі.
Высокую ацэнку атрымалі члены мехатрада нумар 2 ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» - Мікіта Патапенка, Пётр Еўтушэвіч і Дзмітрый Міхеенка, якія працуюць на палях КСУП «Полашкава».
16.09.2025 - 09:25
Рэканструкцыя Плошчы Перамогі ў Бабруйску, мураў з выявай Героя Савецкага Саюза Паўла Батава, выпуск кнігі-альбома пра слаўныя старонкі гісторыі горада. Гэта ўсе грамадзянскія ініцыятывы, якія рэалізаваны з розных крыніц фінансавання. З гэтай практыкай на семінары ў Бабруйску пазнаёміліся прадстаўнікі дэпутацкага корпуса вобласці.
15.09.2025 - 09:46
На Магілёўшчыне завяршылі жніво збожжавых — зараз надышла чарга гародніны. У аграфірме «Кадзіна» ужо ва ўсю збіраюць ураджай цыбулі. Спецыялісты гавораць, што радуе ўраджай і іншай агародніны з так званага «баршчавога набору».
12.09.2025 - 09:24
Па традыцыі на малой радзіме паэта, франтавіка Аляксея Пысіна сустрэліся літаратары, аматары і прыхільнікі паэзіі з розных куткоў Магілёўскай вобласці.
Тут іх чакалі паэтычная майстэрня і «Паэтычнае скрыжаванне», дзе кожны ўдзельнік мог прачытаць свае творы.
10.09.2025 - 12:55
ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання» з рабочым візітам наведалі намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын. На прадпрыемстве плануецца мадэрнізацыя вытворчых магутнасцей.